Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Часопісу “Полымя” – 100 гадоў

Часопісу “Полымя” – 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:31 літаратура 576
Часопісу “Полымя” – 100 гадоў

У снежні літаратурна-мастацкаму і грамадска-палітычнаму часопісу “Полымя” спаўняецца 100 гадоў. Яго заснавальнікамі цяпер з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства “Мастацкая літаратура”. Наклад часопіса ўсяго 625 асобнікаў. Рэдагуе выданне паэт Віктар Шніп.

Часопіс “Полымя” з’яўляецца найстарэйшым літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным выданнем Беларусі, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прымалі народныя песняры Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Менавіта ў “Полымі” друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі Бе-ларусі Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка і іншыя літаратары. Сёння ў рэдакцыйную калегію “Полымя” ўваходзяць 20 чалавек. Часопіс “Полымя” выдаецца толькі на роднай мове і з’яўляецца “правадніком дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры”.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас