Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій абмеркавалі ў НАН

Творчую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій абмеркавалі ў НАН

29 лістапада 2022, 14:24 Навука 4
Творчую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій абмеркавалі ў НАН

16-17 лістапада ў сувязі са 140-годдзем з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій”.

Праграма канферэнцыі прадугледжвала правядзенне пленарнага пасяджэння, работу чатырох секцый, дзе з дакладамі і паведамленнямі выступілі вядучыя беларускія навукоўцы, а таксама навукоўцы з Расіі. Прайшло абмеркаванне наступных праблемна-тэматычных кірункаў: творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйнага грамадства; Янка Купала, Якуб Колас і беларускае нацыянальнае Адраджэнне; творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сусветным кантэксце; навуковая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа; пытанні захавання спадчыны класікаў нацыянальнай літаратуры; купалазнаўства і коласазнаўства ХХІ стагоддзя і іншыя

Напрамкі работы канферэнцыі ахапілі шырокае кола праблем даследавання навуковай і мастацкай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылі новыя факты жыцця класікаў нашай літаратуры, а таксама іх шматграннай творчай дзейнасці.

Пра канферэнцыю распавядае Віктар Шніп:

– Арганізатары канферэнцыі запрасілі мяне паўдзельнічаць у іх мерапрыемстве, і я не адмовіўся. Чытаў вершы, прысвечаныя Купалу і Коласу. Аляксей Чарота, як намеснік старшыні СПБ, выступіў з прывітальным словам.

У рамках канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі “Янка Купала”, што пабачыла свет у “Мастацкай літаратуры” і папоўніла абноўленую серыю “ЖЗЛБ”. Выступіла ўкладальнік кнігі “Янка Купала”, доктар філалігічных навук Наталля Якавенка. І я да яе выступу дададаў пару сваіх слоў.

Цікава было паслухаць даклады Івана Саверчанкі, Наталлі Курэннай, Жанны Шаладонавай. Асабліва запомнілася выступленне Міколы Труса “Якуб Колас і Парыжскі кангрэс 1935 года: сучасны погляд”. Тады Якуб Колас быў у замежжы першы раз і… апошні. Да паездкі ў Парыж усім дэлегатам шылі касцюмы. Аднолькавыя, але з розных тканін. Перад паездкай усіх праверылі на стойкасць да замежных спакус. Усе напісалі выступленні, якія былі перакладзены на французскую мову і завераны там, дзе трэба. У Парыжы французы, даведаўшыся, што да іх на кангрэс прыехалі пісьменнікі толькі з саюзных рэспублік, запатрабавалі, каб на ім былі і рускія пісьменнікі. Рускую літаратуру кампартыя выправіла прадстаўляць Ісака Бабеля і Барыса Пастэрнака. Яны прыехалі ў Парыж без дакладаў і без касцюмаў, якія за дзень былі пашыты і адпраўлены ў Парыж следам за пісьменнікамі. Пра што выступаць на кангрэсе, які мае назву “Міжнародны кангрэс у абарону культуры”? І Барыс Пастэрнак прыдумаў тэму: “Паэзію трэба шукаць у траве…”

На нашым Міжнародным кангрэсе, прысвечаным юбілеям класікаў, прысутнічала чалавек дваццаць навукоўцаў, сярод якіх Ірына Багдановіч, Ігар Шаладонаў, Таццяна Барысюк, Людміла Іконнікава, Алесь Лапата-Загорскі, Алена Васілевіч, Анатоль Трафімчык (сядзелі побач, і Анатоль час ад часу выказваў свае думкі, слухаючы выступоўцаў), Кацярына Крыцук-Тарасава і Ігар Запрудскі, які нагадаў мне пра сваю просьбу напісаць верш пра 19 стагоддзе беларускай літаратуры. У мяне на пытанне, калі будзе твор, ужо даўно быў адказ: “Няма натхнення, і я не ведаю, як 19 стагоддзе загнаць у 20 радкоў…” Ігар тут жа прапанаваў тры прыкметы таго часу ў літаратуры- “Зламаны крыж”, “Крыніца” і “Хмаркі”…

Вярнуўшыся з Акадэміі навук, а чацвёртай я з Вольгай Рацэвіч, Юляй Алейчанкай і Наталляй Казапалянскай быў у бібліятэцы імя Багушэвіча, дзе мы прэзентавалі “Полымя” і “Маладосць” перад навучэнцамі лінгвагуманітарнага каледжа, які з’яўляецца філіялам лінгвістычнага ўніверсітэта. Навучэнцам па пятнаццаць гадоў, але нягледзячы на гэта, некалькі чалавек да сустрэчы з намі ўжо ведалі, дзе нарадзіліся Янка Купала і Якуб Колас і ўжо чыталі сёе-тое з сучаснай беларускай літаратуры.

Паводле СМІ

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2923
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча
Грамадства

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

13 сакавіка 2019, 09:3717
80 гадоў Міколу Чарняўскаму
Культура

80 гадоў Міколу Чарняўскаму

25 студзеня 2023, 11:0617
Далучайцеся да нас