Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы

23 лістапада 2022, 11:24 Навука 104
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы

Дзень 11 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адзначыўся важнай навуковай падзеяй: адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел тэарэтыкі і практыкі айчыннай музейнай справы, даследчыкі. На пленарным паседжанні прагучалі даклады па гісторыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да ўсіх прысутных з прывітальным словам звярнуўся дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы.

Мэта канферэнцыі – вызначэнне месца і ролі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіяла “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці” ў развіцці музейнай справы краіны, вырашэнні актуальных пытанняў адлюстравання сучасных працэсаў фарміравання дзяржаўнасці ў практыцы музеяў Беларусі.

Генеральнымі тэмамі канферэнцыі сталі юбілейныя даты – 100 год заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, 10 год адкрыцця Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел і супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея: намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Хацяновіч Наталля Аляксандраўна з дакладам “Фарміраванне інклюзіўнага асяроддзя ў музеі (на прыкладзе дзейнасці ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей)” і навуковы супрацоўнік Хітрун Алесь Часлававіч з тэмай даклада “Фарміраванне літаратурна-мемарыяльнай прасторы Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея”.

Секцыі праходзілі ў Нацыянальным гістарычным музеі і яго філіялах.

У Доме-музеі I з’езда РСДРП секцыя мела назву “Мемарыяльныя музеі ў культурнай прасторы XXI стагоддзя”, у якой прыняў удзел Алесь Хітрун.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас