Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Расіі памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы

У Расіі памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы

26 кастрычніка 2022, 07:55 У свеце 282
У Расіі памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы

На Камчатцы 4 кастрычніка памёр апошні ў Расіі носьбіт алеуцкай мовы – Генадзь Якаўлеў. Пра гэта паведаміў губернатар края Уладзімір Соладаў.

 “Велізарная страта для нашай краіны, якая яшчэ раз падкрэслівае значнасць намаганняў па захаванні моў карэнных народаў Камчаткі і нематэрыяльнай спадчыны“, – напісаў губернатар у сваім тэлеграм-канале.

На алеуцкай мове размаўлялі крэолы паўночнай часткі Ціхага акіяна: Аляскі, Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў. У 2010 годзе ў Расіі налічвалася 45 носьбітаў мовы, яшчэ прыкладна 150 – у ЗША. Цяпер у Расіі не засталося ніводнага.

У вёсцы Нікольскае, на востраве Берынга – найбуйнейшым з Камандорскіх астравоў – алеуцкую мову спрабавалі вывучаць у школе, а мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць у сваёй рускай некаторыя алеуцкія словы.

Што тычыцца колькасці ўвогуле алеутаў, то ў ЗША іх, паводле розных ацэнак, засталося ад 3 да 15 тысяч, а ў Расіі перапіс 2010 года зафіксаваў 482 чалавекі з такой нацыянальнасцю.

Вясной 2021 года алеуты з Расіі і ЗША ўпершыню пагаварылі па відэасувязі, каб паспрабаваць захаваць сваю мову, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Ад Камчацкага краю на сувязь тады выходзіў менавіта Генадзь Якаўлеў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас