Роднасловаўская традыцыя нумароў-альманахаў, прысвечаных вызначальным постацям прыгожага пісь-менства, працягнулася выпускам юбілейнага альманаха да 140-годдзя Я. Купалы.
Ён выйшаў у ліпені 2022 года і быў прэзентаваны на літаратурнай вечарыне 5 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Я. Купалы ў Менску.
На вечарыне рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран прадставіла аўтараў юбілейнага выпуска: Алеся Бельскага, Міколу Труса, Ганну Запартыку, Людмілу Сільнову, Віктара Жыбуля, Марыю Барткову і іншых, і акрэсліла дасягненні сучаснага купалаўнаўства.
“Янка Купала знаходзіўся ў працэсе няспыннага самапазнання, самааналізу, духоўных пошукаў. Ён – мысляр-думальнік, для якога верш быў сродкам паэты-чнага ўвасаблення ідэй і поглядаў, адлюстравання і асэнсавання з’яў нацыянальнага жыцця, часу”, – напісаў у сваім артыкуле ў юбілейным часопісе доктар філала-гічных навук Алесь Бельскі.
Кандыдат філалагічных навук Мікола Трус паведаміў пра архіўныя знаходкі, прысвечаныя купалаваму зборніку “Жалейка” і першым рэцэнзіям на яго ў “Нашай Ніве” і “Мінскім кур’еры” У. Самойлы.
Доктар філалагічных навук Ванда Бароўка звярталася да прац вядомых купалазнаўцаў – Вячаслава Рагойшы, Уладзіміра Гніламёдава, Уладзіміра Калесніка. Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль узгадаў менскія адрасы, звязаныя з творчасцю Я. Купалы.
Пра тры сустрэчы з Я. Купалам Рыгора Канавалава распавяла Ганна Запартыка. Пра гумар народнага песняра, які выяўляўся ў п’есах ” Паўлінка”, “Прымакі”, “Тутэйшыя”, узгадаў у сваім артыкуле Павел Каралёў, вядучы навуковы супрацоўнік музея Я. Купалы.
Кандыдат мастацтвазнаўства Лідзія Шкор разважала на старонках часопіса пра філасофскія алюзіі верша “Хлопчык і лётчык”.
Сяргей Шапран ажыццявіў спробу віртуальнай рэканструкцыі бібліятэкі Я. Купалы напярэдадні лета 1941 года, а таксама ўзгадаў пра вобраз беларускага песняра ў аповядах Аляксандра Твардоўскага.
Марыля Барткова на старонках альманаха распавяла пра 50-годдзе Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Вязынка” і пра Юзафа Замбжыцкага, які ўратаваў у час дзвюх сусветных войнаў дом арандатараў Луцэвічаў, дзе і нарадзіўся Я. Купала. Ю.Замбжыцкі ганарыўся, што яго дом стаў калыскай паэта. Музеефікацыя была распачата яшчэ ў 1945 годзе Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч, жонкай паэта, якая рупліва збірала яго творчую спадчыну.
Рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран падзякавала ўсім аўтарам юбілейнага альманаха. Яны сімвалічна пакінулі свае аўтографы на старонцы выпуска. На вечарыне выступіў гурт “Вярба”.
20 кастрычніка 2022 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Я. Купалы будуць праходзіць ХIV Міжнародныя Купалаўскія чытанні.
Э. Дзвінская,
фота аўтара.