Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяць – галоўны сведка

Памяць – галоўны сведка

18 кастрычніка 2022, 20:56 Грамадства 22
Памяць – галоўны сведка

У апошні вераснёўскі дзень ДУА “Гудскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” наведала супрацоўнік ДУ “Лідскі гістарычна-мастацкі музей” Анастасія Аляксандраўна Каладзяжная. Тэмай сустрэчы стала раскрыццё гістарычных звестак пра пакуты дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Слухачамі былі вучні 7 – 9 класаў і іх настаўнікі. З вуснаў лектара – даследчыка яны даведаліся аб жыцці дзяцей падчас акупацыі не толькі на Лідчыне, але і ў блакадным Ленінградзе, у акупаваных Смаленску, Бранску, Новарасійску… Хаця пра вайну напісана многа, зазняты кіламетры кінастужак, дзеці ўважліва слухалі сваю суразмоўцу аб цяжкім жыцці апаленага вайною маладога пакалення. Праз выступленне Анастасіі Каладзяжнай дзеці акунуліся ў тыя жудасныя, невыносныя ўмовы вайны і… адбылася адваротная сувязь. Вучні пачалі дзяліцца ўражаннямі і тымі гісторыямі, якія ім у свой час паведамілі іх бабулі і дзядулі – былыя дзеці вайны.

У цёплым асяроддзі не хацелася нікому развітвацца. Напрыканцы дзеці з задавальненнем пагарталі старонкі кнігі “Память – главный свидетель”, аўтарам якой з’яўляецца іх суразмоўца.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас