Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гучы, роднае слова!

Гучы, роднае слова!

18 кастрычніка 2022, 20:45 Мова 70
Гучы, роднае слова!

На заканчэнні Тыдня роднай мовы вучні 7-х класаў школы № 5 г. Ліды ўдзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, роднае слова” з запрашэннем паэтэсы, члена літаратурнага аб’яднання “Суквецце” Ганны Рэлікоўскай.

Вучні і настаўнікі дакрануліся да прыгожага, гучнага, напеўнага беларускага слова. Ганна Леанардаўна чытала свае вершы, расказала  прысутным пра творчую дзейнасць, сваю малую радзіму. З вялікай павагай і любоўю гучалі словы пра старэнькую маці з вуснаў Ганны Рэлікоўскай.  Яна перадала ў сваіх творах найлепшыя пачуцці да радзімы, да роднага слова, да мілых яе сэрцу людзей.

Сямікласнікі з задавальненнем расказвалі на памяць вершы лідскай паэтэсы “Таткава мова, матулін напеў”, “Мой горад, што іменем Ліда прыгожым завецца…”, “Радзіме”, “Калі ласка”, “Лідскі замак”, “Ах ты, восень, гарэзніца-восень…” і другія.

Актыўнасць вучняў, творчы падыход і цікавасць да роднага слова дапамаглі стварыць дзіўную, цёплую і радасную атмасферу.

Ганна Леанардаўна пажадала вучням любіць сваю Радзіму, сваю мову і паважаць традыцыі беларускага народа.

Ларыса Сяргееўна ПАЎЛЮКЕВІЧ,

Лілея Люцыянаўна УГЛІЦКІХ,

класныя кіраўнікі 

7-га “А” і 7-га “Б” класаў,

г. Ліда, школа № 5.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас