Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На заняткі па беларускай мове ў Японіі прыйшло больш студэнтаў, чым планавалася

На заняткі па беларускай мове ў Японіі прыйшло больш студэнтаў, чым планавалася

11 кастрычніка 2022, 11:52 Мова 121
На заняткі па беларускай мове ў Японіі прыйшло больш студэнтаў, чым планавалася

Пра гэта распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку выкладчыца беларускай мовы Сіёры Кіёсава. Яна выкладае беларускую мову ва ўніверсітэце Дзёці. Па словах Сіёры, гэта адзін з найлепшых прыватных універсітэтаў Японіі.

 Заняткі па беларускай мове – факультатыўныя, універсітэт даў выкладчыцы аўдыторыю, у якой ёсць усяго 20 месцаў для студэнтаў. Прыйшло, аднак, каля 30.

– Сёння адбыліся першыя заняткі. Колькасць студэнтаў аказалася амаль 30…! Нам нават прыйшлося перайсці ў іншую, больш вялікую аўдыторыю. Я ж цяпер выкладаю і рускую мову ў іншых універсітэтах. Аднак на мае заняткі ходзяць не больш за 17 вучняў. Таму сёння быў нейкі рэкорд… (прынамсі для мяне). Усе студэнты вельмі апантаныя ды з вялікай цікавасцю вывучаюць мову нашу мілую…, – падзялілася радасцю выкладчыца.

Сіёры Кіёсава здаўна вядомая сваёй прыхільнасцю да беларушчыны, пра яе неаднаразова пісалі беларускія СМІ.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1918
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Навука

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:1818
Далучайцеся да нас