Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:48 Мова 44
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

Еўрапейскі дзень моў – адзначаецца 26 верасня, быў абвешчаны Саветам Еўропы (і падтрыманы Еўрапейскім саюзам) падчас Еўрапейскага года моў – 6 снежня 2001г. Паняцце еўрапейскія мовы больш шырокае, яго не трэба блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-членаў Еўрасаюза. Асноўная мэта дня – заахвочванне вывучэння і засваенне розных моў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцця чалавека. Асабліва падкрэсліваецца неабходнасць вывучэння некалькіх замежных моў, а не толькі англійскай, якая абсалютна дамінуе з пачатку 1990-х, засмечваючы шматлікія мовы непатрэбнымі запазычаннямі.

Асноўныя мэты Еўрапейскага дня моў

– прыцягненне ўвагі да вывучэння моў з мэтай павышэння ўзроўню міжкультурнага і міжмоўнага ўзаемаразумення;

– дэманстрацыя багацця моўнай і культурнай разнастайнасці Еўропы;

– заахвочванне вывучэння і асваення розных моў як у школах, так і па-за імі цягам часу ўсяго жыцця чалавека.

На тэрыторыі Еўропы налічваецца 225 аўтахтонных моў, больш за 2/3 якіх альбо ўжо вымерлі, альбо знаходзяцца на мяжы знікнення ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасці (напрыклад, ірландская мова і іншыя кельцкія мовы).

З іншага боку, моўная карціна Еўропы істотна ўзбагацілася з другой паловы XX стагоддзя, калі ў выніку масавай эканамічнай і палітычнай міграцыі практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, асабліва ў іх сталіцах, пачала чуцца гаворка многіх народаў свету. У Германіі прыкметна прысутнасць турэцкай мовы, у Швецыі і Францыі – арабскай, у Лондане па дадзеных апошніх апытанняў пражываюць носьбіты 336 моў, у тым ліку хіндзі, урду, розных афрыканскіх моў і інш. Але вельмі часта наплыў мігрантаў з трэціх краін прыводзіць да пагаршэння становішча аўтахтонных моў нацыянальных меншасцяў, паколькі імігранты звычайна імкнуцца авалодаць толькі найбольш эканамічна “выгаднай”, дамінуючай мовай, карыстаючыся роднай у хатнім ужытку і ігнаруючы ўсе іншыя. Так, наплыў мігрантаў у Ірландыі ўскосна спрыяе далейшаму заняпаду ірландскай мовы за кошт англійскай, а ў Фінляндыі – шведскай за кошт фінскай.

Большасць еўрапейскіх моў індаеўрапейскага паходжання. З канца 18-га стагоддзя, найбольш распаўсюджанай мовай Еўропы (як з пункту гледжання геаграфіі, так і колькасцi носьбітаў мовы) была руская, якая замяніла французскую мову. Каля 150 мільёнаў еўрапейцаў гавораць на рускай на штодзённай аснове. Далей з вялікім адрывам iдзе нямецкая мова – каля 95 мільёнаў, французская, – 66 мільёнаў, англійская мова – 63 мільёны, італьянская мова – 60 мільёнаў, іспанская і польская мова – прыкладна па 40 млн носьбітаў і ўкраінская мова – каля 25-30 млн носьбітаў.

У якасці замежных моў у Еўропе, якімі валодаюць еўрапейцы, вылучаюцца: англійская (38 %), нямецкая (15%), французская (14 %), руская (7 %), іспанская (5 %), італьянская (3 %).

Попыт на англiйскую ў апошнія гады стабілізаваўся на высокім узроўні, на нямецкую, французскую і асабліва італьянскую мовы некалькі спаў, затое значна павялічылася прывабнасць іспанскай мовы, у меншай ступені партугальскай.

Традыцыйна слаба вывучаюць заходнія і паўднёвыя еўрапейцы славянскія мовы (за выключэннем рускай) і фіна-ўгорскія.

Павялічваецца прывабнасць шэрагу буйных неіндаеўрапейскіх моў: кітайскай, арабскай, турэцкай, карэйскай.

У Беларусі Еўрапейскі дзень моў у апошні раз шырока адзначаўся ў 2019 годзе.

Паводле Вікіпедыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Далучайцеся да нас