Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падарункі бібліятэцы – дары ўсяму народу

Падарункі бібліятэцы – дары ўсяму народу

20 верасня 2022, 21:18 Культура 26
Падарункі бібліятэцы – дары ўсяму народу

8 верасня ў НББ адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  “Бібліякомпас. Навігатар па падарунках бібліятэкі”.

На ёй прадстаўлены кнігі з аўтографамі вядомых беларускіх пісьменнікаў (успаміны, інтэрв’ю, эсэ Івана Шамякіна,”Дарогі вайны “Пімена Панчанкі, “Верасы на выжарынах” Івана Навуменкі,”Грошык і таемны кошык”  Уладзіміра Ліпскага, мастацкія альбомы  з працамі Ф. Ястраба, Г. Вашчанкі і іншых знакамітых мастакоў). На адной з кніг ёсць нават аўтограф сеньёры Паз Дамейка, праўнучкі славутага Ігната Дамейкі, якая наведвала бібліятэку ў 2018 годзе.

 Дэманструюцца на выставе рэдкія каштоўныя выданні, шматлікія сувеніры з розных краін свету, узнагароды, уручаныя выданням Нацыянальнай бібліятэкі на Нацыянальным конкурсе мастацтва кнігі і ў якасці прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

 Каштоўныя падарункі і ўзнагароды адлюстроўваюць шырокія грамадскія і міжнародныя сувязі Нацыянальнай бібліятэкі, значную навуковую дзейнасць гэтай найбуйнейшай культурнай установы. Тут прадстаўлены падарункі з Кітая, Мексікі, Ізраіля, Лаоса, з усходніх і заходніх краін.

На выставе прадстаўлены аўтарскія працы жывапісцаў, графікаў, дэкаратараў, якія ў свае часы былі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта пейзажы і мастацкія кампазіцыі Г. Драздова, Ф. Ястраба, В. Качана, А. Скавародкі  і іншых творцаў.

Мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн, наведваючы выставу,  высока ацаніла калекцыю жывапісу, якая захоўваецца ў бібліятэцы і ўпрыгожвае чытальныя залы.

 – Кніга застаецца дарам, найлепшым скарбам, які перадаюць з рук у рукі, з пакалення ў пакаленне, сімвалічнай з’явай, – адзначыў Алесь Суша.- Ідэя арганізацыі падобнай выставы падарункаў існавала  ў нас ужо даўно.  З аднаго боку, можа здавацца нясціплым дэманстраваць падарункі, але яны адлюстроўваюць шырокі спектр міжнародных стасункаў бібліятэкі і кантактаў Беларусі, і перададзены ў дар усяму народу. У экспазіцыі шмат кніг і мастацкіх прац, звязаных з культурай. Апрача бібліятэчнага фонду ў нас створаны музейны фонд, і там пастаянна захоўваюцца мастацкія творы. Раней так шырока мы іх ніколі не дэманстравалі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5416
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас