Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сетка крам Беларусі выпусціла абутак з цытатамі твораў класіка беларускай літаратуры

Сетка крам Беларусі выпусціла абутак з цытатамі твораў класіка беларускай літаратуры

15 верасня 2022, 19:01 Мова 71
Сетка крам Беларусі выпусціла абутак з цытатамі твораў класіка беларускай літаратуры

Сетка абутковых крам “Мегатоп” абвясціла пра з’яўленне ў продажы незвычайнай калекцыі кедаў.

 Лінейка завецца KARATKIEVIС. У яе аснове творчасць класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Кожная мадэль мужчынскіх кедаў – гэты асобны твор з героем. Так, убачылі свет мадэлі, прысвечаныя такім творам як “Каласы пад сярпом тваiм”, “Дзiкае паляванне караля Стаха” і “Чорны замак Альшанскi”.

 На абутку змешчаны цытаты твораў, а таксама фірмовыя тэматычныя нашыўкі.

Дызайнеры распавялі, што галоўная мэта з’яўлення лінейкі – папулярызацыя чытання кніг на беларускай мове, а таксама знаёмства з творчасцю Уладзіміра Караткевіча.

Кеды даступныя ў некалькіх крамах Гародні. Кошт ад 135 да 150 рублёў за пару.

Яўген Лебедзь.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас