Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Не пагарджайце роднай мовай…”

“Не пагарджайце роднай мовай…”

15 верасня 2022, 19:43 Мова 31
“Не пагарджайце роднай мовай…”

У мінулую сераду праводзіла прыём грамадзян і “Прамую телефонную лінію”. Упершыню рабіла гэта сумесна з членам маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ганнай Маліноўскай. Разам з маладой калегай выслухоўвалі пытанні лідзян і прымалі да ведама пажаданні нашых землякоў.

Увогуле, будзённая справа – прымаць звароты грамадзян і вырашаць, як лепш паступіць у тым ці іншым выпадку, каб дапамагчы чалавеку, зразумела, у адпаведнасці з заканадаўствам нашай краіны. Аднак у кожным выпадку найменшае, што можна зрабіць, – гэта выслухаць чалавека, а максімум – дапамагчы вырашыць праблему. Часцей за ўсё робіцца гэта сіламі мясцовых службаў. І гэта паказальна: мясцовая заканадаўчая і выканаўчая ўлады  (раённы Савет дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт) не заставаліся і не застаюцца ўбаку ад вырашэння надзённых пытанняў жыхароў Лідчыны. Але сёння хацелася сказаць нават не аб гэтым. У маёй журналісцкай практыцы, а цяпер і практыцы прадстаўніка верхняй Палаты беларускага парламента нямала цікавых сустрэч з людзьмі, якія прыходзяць са зваротамі на прыём. На гэты раз таксама не абышлося без пытання, якое прынята называць у нашым грамадстве сацыяльна значным і якое падалося надзвычай актуальным.

Ядвіга Міхайлаўна з вуліцы Набярэжнай першай дазванілася на “Прамую тэлефонную лінію” і запыталася: чаму ў нас так шмат назваў магазінаў, аб’ектаў  грамадскага харчавання, розных паслуг на замежнай мове і недастаткова на беларускай або на рускай. Тое ж тычыцца і музычных конкурсаў ды розных творчых праектаў. Лідзянка сказала нават больш востра: надакучыла чытаць назвы на замежных мовах.

І тут я падтрымліваю Ядвігу Міхайлаўну: нам, беларусам, патрэбна дбаць пра развіццё роднай мовы, культуры, у тым ліку не забывацца пра назвы, якія змяшчаюцца ў публічнай прасторы або знаходзяцца на нейкіх будынках. Я вельмі сумняваюся ў тым, што англамоўны падбор слоў прынясе больш поспеху нейкай ініцыятыве, чым тая ж самая назва на нашай сакавітай роднай мове. Хопіць захапляцца іншаземнымі звычкамі, слоўцамі!.. Дарэчы, з гэтым пунктам гледжання пагадзілася і Ганна Маліноўская, прадстаўніца маладога пакалення, і нагадала, што ў райвыканкам таксама звяртаюцца людзі з просьбай пры адкрыцці нейкіх аб’ектаў звярнуць увагу на назвы з тым, каб часцей гучалі беларускія словы. Цудоўна, што лідзяне неабыякавыя да роднай мовы. Ну а кіраўнікам, прадпрымальнікам – падказка: з лагатыпамі на роднай мове цікавасць да тавараў, мерапрыемстваў будзе больш значнай. Вось у мінулым годзе ў Лідзе праходзіў фестываль “Вытокі. Крок да Алімпу” і меў поспех. На слыху фестываль кнігі і друку “Зоркі лідскіх небасхілаў”. Прыклады можна прыводзіць і яшчэ, аднак узгадаю нядаўняе аншлагавае мерапрыемства: у Свіслачы літаральна на днях прайшоў першы ў Беларусі каравай-фэст “Бацькава булка”, які святкавалі ці не ўсёй краінай. Прыгожа? Вельмі! Так што не спыняемся! Беларускі слоўнік надзвычай багаты – у ім шмат простых, мілагучных назваў…

Кацярына Серафіновіч,

намеснік дырэктара па друкаваных СМІ

Дзяржаўнай установы “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

http://lidanews.by/news/blog-ekateriny-serafinovich/26617news.html

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас