Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскай гімназіі № 5 прысвоена імя беларускага класіка У.С. Караткевіча

Гарадзенскай гімназіі № 5 прысвоена імя беларускага класіка У.С. Караткевіча

15 верасня 2022, 18:58 Грамадства 9
Гарадзенскай гімназіі № 5 прысвоена імя беларускага класіка У.С. Караткевіча

На падставе рашэння Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта “Пра пераназванне дзяржаўных устаноў адукацыі” ад 05.08.2022 № 552 гарадзенскай гімназіі № 5 прысвоена імя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 5” у Гародні заснавана на базе сярэдняй школы № 21. У 1998 годзе атрымлівае статут школы з эстэтычным ухілам. З 2004 года рашэннем гарвыканкама з’яўляецца гімназіяй.

Матэрыяльна-тэхнічную базу гімназіі № 5 складаюць 50 навучальных кабінетаў, спартовая і актавая залы, два кампутарныя класы і кабінет біялогіі, абсталяваны ПК, інфармацыйна-рэсурсавы цэнтр на базе кабінета беларускай мовы і літаратуры, бібліятэка з чытальнай залай, музей Баявой Славы, майстэрні: швейная і сталярная, цяпліца.

Класы з эстэтычнай скіраванасцю:

– музычныя,

– выяўленчага мастацтва,

– харэаграфічныя.

Профільныя класы:

– філалагічныя,

– хіміка-біялагічны.

У мэтах забеспячэння бесперапыннасці эстэтычнай адукацыі і пераемнасці яго розных прыступак, гімназія супрацоўнічае з ліцэем №1, ГрДУ імя Я. Купалы, каледжам мастацтваў, абласным аддзяленнем Саюза мастакоў, Драматычным тэатрам і Тэатрам лялек ды інш.

Садоўская В. В.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас