Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мурал “Каханне” ў Лідзе

Мурал “Каханне” ў Лідзе

7 верасня 2022, 07:57 Культура 57
Мурал “Каханне” ў Лідзе

Хвіліна натхнення.

Узмах пэндзля і палёт ….

Гэтыя паэтычныя радкі паклалі пачатак прэзентацыі мурала “Каханне” ў Лідзе. Дадзены арт-аб’ект з’явіўся дзякуючы рэспубліканскаму праекту “Традыцыі дзеля будучыні”, прымеркаванаму да векавога юбілею найбуйнейшай фінансавай установы краіны – Беларусбанка, сумесна з артсупольнасцю Urban Myths (Міфы).

У аснове сюжэту лідскага мурала – рамантычная гісторыя кахання дзяўчыны, сімвалізуючай прыродны пачатак, і хлопца, які ўвасабляе гарадскую культуру. Угары над парай размясцілася сіняе паўкола – небасхіл, на якім замест сузор’яў намаляваны фрагмент карты Ліды.

Гарманічна ўпісаліся ў мерапрыемства творы, выкананыя музычна-эстрадным калектывам “Талісман” Палаца культуры горада Ліды, і замалёўка “Пераўвасабленне” ад выкладчыкаў Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.

Прысутныя на прэзентацыі, выказалі агульную ўпэўненасць, што мурал “Каханне” будзе доўга цешыць лідзян і гасцей горада.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас