Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мікола Канановіч: Баршчавік, залатарнік, а між іх – чалавек…

Мікола Канановіч: Баршчавік, залатарнік, а між іх – чалавек…

7 верасня 2022, 08:31 Культура 88
Мікола Канановіч: Баршчавік, залатарнік, а між іх – чалавек…

У жніўні паэт і журналіст са Слоніма Мікола Канановіч атрымаў за сваю творчасць літаратурную прэмію імя Анатоля Іверса. З гэтай нагоды наш карэспандэнт задаў лаўрэату некалькі пытанняў.

– Спадар Мікола, дазвольце павіншаваць Вас з літаратурнай прэміяй імя Анатоля Іверса. Ведаем, што пісьменнікам у Беларусі сёння жывецца даволі няпроста. А як жывецца беларускаму паэту ў глыбінцы?..

– Дзякуй за віншаванне. У беларускага паэта сёння, што ў глыбінцы, што ў сталіцы – вобмель чытача. Паэзія, наогул, элітарны жанр у літаратур свету, а ў беларускай літаратуры – асабліва элітарны, бо вельмі мала засталося носьбітаў самой беларускай мовы і яшчэ менш тых, хто чытае беларускія вершы. Але, калі зоркі запальваюцца, а вершы пішуцца, то, як нехта ўжо казаў, гэта камусьці патрэбна… Што да жыцця ў глыбінцы, то тут нічога но-вага: я бедным быў, я ім застаўся, нягледзячы на прэмію. А зарабляць на жыццё цяпер даводзіцца далёкімі ад літаратуры спосабамі. Зрэшты, як і раней. 

– Што з напісанага ў Вас ляжыць у шуфлядзе і чакае выдання?

– У маёй электроннай шуфлядзе цяпер ляжыць і чакае сродкаў на выданне кніга прозы “Вялікае балота”. Вялікім балотам так называецца месца ў даліне Зальвянкі за Кракоцкім лесам, што разлёгся за вёскамі Вострава, Старая Перавалока, Засімавічамі і Смаўжамі на нашай Слонімшчыне. У гэтую кнігу я сабраў лепшае з напісанага мной у мастацкай і дакументальнай прозе за ўсё творчае жыццё. Засталося толькі знайсці спонсара на яе выданне. Што да паэзіі, то вершаў апошніх гадоў набярэцца ў мяне на некалькі зборнікаў, але іх выданне цяпер пад пытаннем з-за адсутнасці магчымасцяў, і ў першую чаргу, сродкаў.

– Аб чым Вы марыце сёння, ці ніякай мары ўжо няма?..

– У кожным пакаленні беларускіх пісьменнікаў мары, на жаль, аднолькавыя: каб была незалежнай Беларусь, каб яна была такой беларускай, як руская Расея, як французская Францыя, ці як польская Польшча, а кожны жыхар Беларусі быў патэнцыяльным чытачом беларускага пісьменніка, бо беларуская мова для яго адзіная родная з маленства… Але наш беларускі воз і наша родная беларуская мова, літаратура і культура агулам усё недзе там – напачатку ХХ стагоддзя. Так што мары марамі, а атрымліваецца, што проста жывеш… Але і новае ў нашай літаратуры за гэты час з’явілася, як з’явілася яно і ў беларускай флоры. Пра гэта (на заканчэнне нашай гутаркі) – адзін з апошніх маіх вершаў.

Баршчавік, залатарнік –

Слоў не зналі такіх

У юначы мой ранак

Між касцоў дарагіх.

А цяпер – развялося

Ў ХХІ тут век:

Баршчавік, залатарнік,

А між іх – чалавек.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас