Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з мінулым і сучасным

Сустрэча з мінулым і сучасным

10 жніўня 2022, 19:46 Культура 35
Сустрэча з мінулым і сучасным

Для супрацоўнікаў Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшоў факультатыў па краязнаўстве “Сустрэча з мінулым і сучасным”. На мерапрыемства быў запрошаны беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, журналіст Сяргей Чыгрын. 

Пісьменнік прэзентаваў новую кнігу паэта з Наваградка Самсона Пярловіча “Сэрца замірае ад тугі”, якая нядаўна пабачыла свет у Менску. У сваім выступленні Сяргей Чыгрын пазнаёміў бібліятэкараў з лёсам Самсона Пярловіча, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры.

– Каб ушанаваць памяць пра гэтага чалавека, я вырашыў сабраць яго лепшую літаратурную працу пад адну вокладку. Матэрыял збіраўся шмат гадоў, – адзначыў Сяргей Чыгрын.

У выданне ўвайшлі вершы паэта, сатырычныя творы і аповесць “Да белых мядзведзяў”, а таксама ўспаміны тых людзей, хто ведаў і сябраваў з Самсонам Пярловічам. Напрыканцы сустрэчы аўтар падзяліўся планамі на будучыню і падараваў сваю кнігу з аўтографам раённай бібліятэцы. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Сайчык пажадала пісьменніку творчага натхнення і плённай працы, а кнізе “Сэрца замірае ад тугі” – знайсці годнае месца сярод лепшых літаратурных выданняў Беларусі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас