Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фестываль вулічнага мастацтва ў Мазыры

Фестываль вулічнага мастацтва ў Мазыры

10 жніўня 2022, 19:35 Культура 51
Фестываль вулічнага мастацтва ў Мазыры

У Мазыры з’явіцца дзясятак гістарычна-фальклорных графіці – паглядзіце на першыя малюнкі, што ўжо ўпрыгожылі горад

 

Нядаўна СМІ расказвалі пра драматычны лёс некалькіх менскіх муралаў, якія зніклі са сцен сталіцы. Але ёсць і добрыя навіны. У Мазыры зараз праходзіць першы гарадскі фестываль вулічнага мастацтва, у выніку якога горад стаў ярчэйшым ужо на тры графіці. Блог “1906” даведаўся пра ініцыятыву падрабязней. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Гарадскі фестываль вулічнага мастацтва пад назвай “Легенды Мазыра” пры падтрымцы ініцыятывы Urban Myths прадугледжвае з’яўленне дзесяці муралаў ад розных мастакоў. Усе яны так ці інакш аб’яднаныя адным кірункам: гісторыя, фальклор і прыродныя асаблівасці горада.

– Калі рыхтавалася канцэпцыя праекта, мы вельмі шмат размаўлялі з мясцовымі краязнаўцамі, хадзілі ў музей, даведаліся пра рэдкія прыгожыя расліны мазырскіх яроў. Потым адабралі ўсё самае цікавае з гэтай інфармацыі і перадалі для натхнення мастакам – мясцовым і з іншых гарадоў. Каб яны ўжо пераасэнсавалі гэта ў сваім стылі, – апісваюць куратары праекта.

Напрыклад, згодна з адной з легенд, магічны Мазыр стаіць на велізарнай вустрыцы (рачная вустрыца перла-віца – тыповы насельнік Прыпяці). Менавіта гэтая фантазія ўвасобілася ў першай рэалізаванай працы студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Лізаветы Янковай пад назвай “Мазырская галактыка”.

  Першы малюнак праекта асвяжыў гарадскую трансфарматарную падстанцыю. На працу пайшло каля пяці дзён, некалькі літраў акрылавай фарбы і яшчэ больш за 10 балончыкаў.

Яшчэ адзін з ужо гатовых муралаў – праца ў фальклорным стылі “На ўзгорках” Алены Катоўскай. На ёй можна пабачыць абрысы Мазырскага замка, разлівы Прыпяці і маляўнічыя ўзгоркі ўзбярэжжа. Арыенцір, каб адшукаць новае графіці для сэлфі, – гарадскі гарналыжны комплекс.

   Па вуліцы ж Інтэрнацыянальная, 47, недалёка ад стадыёна “Юнацтва”, мясцовыя і госці Мазыра змогуць любавацца сімвалам горада з герба – залатым арлом у вобразе рыцара.

   Наперадзе ва ўрбаністаў – перанясенне яшчэ сямі малюнкаў з эскізаў на сцены горада. Праект робіцца на энтузіязме мясцовых актывістаў і запрошаных мастакоў, таму кожны ахвотны можа падтрымаць іх справу на “Патрэоне”.

Увогуле, гэта не адзіны цікавы праект творчай моладзі, які яна марыць раэлізаваць у Мазыры. У планах таксама сайт з гістарычнымі артыкуламі і ўспамінамі вядомых мазыран, нефармальны канал у тэлеграме з парадамі, як цікава можна бавіць час, і рэгулярныя экскурсіі па таямнічых месцах горада.

“1906”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5713
Далучайцеся да нас