Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт БССР

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт БССР

4 жніўня 2022, 22:39 Грамадства 167
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт БССР

Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і поўнасць дзяржаўнай улады Рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў, незалежнасць у знешніх адносінах і рашучасць стварыць прававую дзяржаву.

Прыняцце Дэкларацыі азначала вяршэнства права Рэспублікі над правам СССР. Было ўсталявана размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, што з’яўляецца найважнейшым прынцыпам існавання прававой дзяржавы.

У 1991 годзе Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт атрымала статус канстытуцыйнага акту, аналагічныя дэкларацыі прынялі ўсе іншыя рэспублікі СССР, які спыніў сваё існаванне ў гэтым жа годзе.

Дзень 27 ліпеня з’яўляўся дзяржаўным святам, Днём Незалежнасці, да 1996 года.

Дэкларацыя Незалежнасці з’яўляецца дзейсным канстытуцыйным актам, якія вызначаюць незалежнасць, самастойнасць, суверэнітэт нацыі, народа, краіны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ
ТБМ

ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ

26 чэрвеня 2025, 20:0035
Выпускнікі лідскіх школ атрымалі 46 стобальных вынікаў на цэнтралізаваным іспыце
Навука

Выпускнікі лідскіх школ атрымалі 46 стобальных вынікаў на цэнтралізаваным іспыце

16 ліпеня 2026, 10:3630
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства
літаратура

Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства

5 кастрычніка 2026, 08:5529
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4629
Далучайцеся да нас