Home
Культура

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА “МІР ТАБЕ, КРАЙ ПАД НЕБАМ БУСЛІНЫМ”

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА  “МІР ТАБЕ, КРАЙ ПАД НЕБАМ БУСЛІНЫМ”

3 ліпеня ў Лідзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў гэты дзень ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Мір табе, край пад небам бусліным”. Зазірнуўшы сюды, можна было “прадэгуставаць” навінкі беларускай літаратуры, дзякуючы кніжнай выставе “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі”.

 З велізарным задавальненнем госці прымалі ўдзел у краязнаўчых віктарынах “Ведай нашых!”, “Адгадай беларускую загадку”, “Народныя святы і абрады” і “Героі міфаў і паданняў Беларусі”, дзе неабходна было праявіць усю сваю эрудыцыю і знаходлівасць.

Для гасцей мерапрыемства была разгорнута маляўнічая фотазона ў выглядзе кнігі вышынёй звыш аднаго метра. Яна мела назву “Кніга – Вялікая каштоўнасць”. На працягу дня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы працаваў камунікатыўны стэнд “Пазнай Беларусь” і майстар-класы “Мастацтва пісьма” і “Ад глінянай балонкі да друкаванай старонкі”.

Наша пляцоўка не дала засумаваць нікому: ні дарослым, ні дзецям. Тут, ля Лідскай раённай біб-ліятэкі імя Янкі Купалы, людзі атрымалі масу станоўчых эмоцый, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі ад свята.

Д. Марцінкевіч.

Previous article Прэзентацыя зборніка "Ад лідскіх муроў" № 10
Next article Музей вузкакалеек ствараецца пад Лідай

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202217
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915