Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Эрнест Ялугін

Памёр пісьменнік Эрнест Ялугін

5 ліпеня 2022, 19:17 Грамадства 147
Памёр пісьменнік Эрнест Ялугін

 Беларуская культура зазнала чарговую страту – 25 чэрвеня памёр пісьменнік Эрнест Ялугін.

Эрнест Ялу-гін нарадзіўся 19 лістапада 1936 года ў вёсцы Асінаўка (Дубровенскі раён). Бацькі працавалі на будаўніцтве Бел ДРЭС. Пасля вайны жылі ў Крычаве, дзе ў 1954 годзе Эрнест скончыў сярэднюю школу, затым працаваў рэдактарам радыёвяшчання пры Крычаўскай раённай газеце, літаратурным супрацоўнікам прамысловага аддзела гэтай жа газеты (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднання. Працаваў загадчыкам аддзела пісем, адказным сакратаром мсціслаўскай раённай газеты (1957-1960), быў старшынём літаратурнага аб’яднання пры ёй. У 1962 годзе скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, адначасна працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газеце “За коммунистический труд” (1960-1961), адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты “Знамя юности”. Пазней перайшоў у рэдакцыю “Сельской газеты”, дзе працаваў раз’язным карэспандэнтам газеты (1966-1969). З 1969 года працаваў карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1972-1976 гадах – на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара ў ча-сопісе “Нёман”. У 1991-1997 гадах – галоўны рэдактар штотыдневіка “Наша слова”. Ялугін – аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: В. Быкава, А. Міронава, А. Мальдзіса, М. Улашчыка, дакументальнай аповесці пра жыццё і дзейнасць Ц. Гартнага (“Без эпітафіі”, часопісны варыянт пад назвай “Пасля небыцця”, аднаго з першадрукароў Пятра Мсціслаўца (“Мсціслаўцаў посах”), сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў “Мсціслаў: звенні часу”, “Без эпітафі”, зборніка нарысаў “Салёная планета”. Пісаў аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: “Камяні Млечнага шляху”, “Апошні князь”, “Астравы”, “Год-другі ў Алжыры”, “Свечкі на Дзяды” (1991), “Ідзі і кажы” (2006), “А потым – рай” (2008).

Светлая памяць…

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас