Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік і выкладчык Яраслаў Клімуць

Памёр пісьменнік і выкладчык Яраслаў Клімуць

2 ліпеня 2022, 09:31 Грамадства, ТБМ 64
Памёр пісьменнік і выкладчык Яраслаў Клімуць

Памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць. Яму быў 81 год, і ягоныя ўзроставыя хваробы ўзмацніла захворванне на кавід.

Пра смерць Яраслава Клімуця паведаміў у Фэйсбуку магілёўскі навуковец і грамадскі актывіст Аляксандр Агееў. Паводле яго, у асобе Клімуця “Магілёўшчына згубіла адданага беларускай справе патрыёта, шляхетнага і высакароднага чалавека, абаронцу і абуджальніка беларусаў”.

Яраслаў Клімуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў мястэчку Вострава Ваўкавыскага раёна. У 1959-1962 гадах служыў у войску, а затым вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1975 годзе пачаў працаваць у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1986 па 2000 год быў дэканам філалагічнага факультэта. Пазней працаваў дацэнтам на кафедры ангельскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Сфера навуковых інтарэсаў – тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства. Даследчык творчасці Якуба Коласа. Меў больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года.

Акрамя таго, Яраслаў Іванавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Магілёва і ўсёй краіны. З 1996 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы і шматгадовым кіраўніком абласной арганізацыі Таварыства. Аляксандр Агееў называе яго “знакавай постаццю Магілёўшчыны 1990-2010-х гадоў”.

Дзякуючы намаганням Клімуця былі ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі ў гонар атрымання Магдэбургскага права ў Бялынічах, Чэрыкаве, Чавусах. І любы магілёвец, які звяртаўся да Яраслава Іванавіча з беларускімі справамі, мог разлічваць на яго падтрымку.

Дачка Лада – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова; дачка Жана – супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас