Лета – гэта час творчасці і бязмежнай фантазіі. А для бібліятэк канікулы – гэта ўнікальная магчымасць стварэння для дзяцей, выдатнай ад школьнай, прасторы творчасці і зносін на аснове кнігі. Гэта магчымасць прыцягнення дзяцей да чытання, прыцягнення новых чытачоў у бібліятэкі.
Актыўны адпачынак, гульні і спаборніцтвы, экскурсіі і падарожжы – усё гэта дапаможа чытачам бібліятэчных філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ярка і незабыўна правесці летнія канікулы і сёлета.
Сустрэўшы разам з бібліятэкай Міжнародны дзень абароны дзяцей, які святкуецца 1 чэрвеня, дзеці з задавальненнем “увайшлі ў лета 2022 года” сумесна з кнігай.
Дзень абароны дзяцей – гэта светлае, сонечнае свята – свята шчаслівага дзяцінства. Не дарма яно адзначаецца ў першы дзень лета. У гэты дзень бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк Лідчыны запрасілі дзяцей усіх узростаў на святочныя забаўляльныя мерапрыемствы, бо летні перыяд працы бібліятэк з дзецьмі заўсёды пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У першы летні дзень філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прыняў удзел у гарадскім свяце (г. Бярозаўка, Лідскі раён) з выставай “Лета з цікавай кнігай”. Супрацоўнікі бібліятэкі для ўсіх зацікаўленых дзяцей правялі віктарыну “Адрас дзяцінства – лета”.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбыўся конкурс малюнкаў-калажаў “Дзяцінства – гэта мы!”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Загадкі, конкурсы і танцавальныя заданні ўздымалі настрой усім прысутным. У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава малюнкаў.
Тым жа днём у філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” на гульнёвую праграму “В краски яркие одето к нам опять приходит лето” завіталі дзеці, якія наведваюць ДУА “Яслі-сад № 34 г. Ліды”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, малявалі, расказвалі вершы, з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях і эстафетах.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” прайшоў літаратурны турнір “Востраў таямніц і загадак”. Дзеці адправіліся ў падарожжа па астравах “З’явы прыроды”, “Свет раслін”, “Жывёльны свет”, “Птушкі”, “Свет чалавека”, “Гародніна” і “Прылады працы”. На шляху дзяцей сустракалася шмат перашкод: казачныя рэбусы, аб’явы, аўкцыён казак і многае іншае. У ходзе турніру, навучэнцы “зараблялі” часткі пазла, сабраўшы які, атрымалі пасланне з апошнім заданнем. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў гульні, адказвалі на ўсе пытанні і разгадвалі складаныя галаваломкі.

smart
Дзеці аграмястэчка Далекія паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, эстафетах, якія сталі часткай гульнявой праграмы “Дзеці – наша будучыня”, арганізаванай супрацоўнікамі філіяла “Інтэграваная бібліятэка ам. Далекія”. Без увагі не засталося не адно дзіця. Супрацоўнікі бібліятэкі пастараліся стварыць атмасферу ўсеагульнага свята, даставілі радасць дзецям ад сустрэчы з любімымі кніжнымі персанажамі, кожнаму дзіцяці прадставілася магчымасць праявіць свае здольнасці ў гульнях, танцах і песнях.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшла гульнявая праграма “Мы з сябрамі не сумуем, а чытаем і гуляем”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, удзельнічалі ў конкурсах, вясёлых эстафетах, адгадвалі загадкі, успаміналі любімых герояў літаратурных твораў. Скончылася мерапрыемства вясёлай фізхвілінкай.
Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” наведалі школьнікі ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды” на пазнавальна-гульнёвую праграму “Сонца, кніга, дружба – вось, што дзецям трэба”. Супрацоўнікі бібліятэкі не толькі пазнаёмілі дзяцей з бібліятэкай, але і правялі шмат віктарын і шарад. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі, удзельнічалі ва ўсіх конкурсах. Яны бліскуча справіліся з усімі заданнямі, паказаўшы сваю эрудыцыю і кемлівасць.
Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” арганізаваў конкурс малюнкаў “Летнія праменьчыкі сагра-ваюць дзяцінства”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы аздараўленчага лагера “Краіна дзяцінства” ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Ліды”. З дзецьмі пагаварылі аб выдатнай пары года – пра лета, і нягледзячы на дождж за акном, гэтая пара радуе нас цёплым паветрам, спевам птушак, сваімі зялёнымі фарбамі. З дзецьмі правялі гульню “Што бывае летам”, дзеці паглядзелі мультфільмы пра лета і відэапрэзентацыю “Летнія месяцы”. Завяршэннем мерапрыемства сталі выдатныя дзіцячыя летнія малюнкі. А хто з дзяцей не паспеў дамаляваць, той паабяцаў абавязкова прынесці іх у бібліятэку крыху пазней. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў канцы года.
Ужо шмат хлопчыкаў і дзяўчынак паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія арганізоўваюць бібліятэкі Лід-чыны. Вынік адзіны: час бавіцца цікава, пазнавальна, захапляльна, весела, а галоўнае – разам з сябрамі! Таму запрашаем усіх у госці да кнігі. Амаль штодня падчас летніх канікулаў вас чакаюць сапраўдныя прыгоды ў “кніжных царствах” горада і раёна.
Пачніце летні адпачынак з кнігай і бібліятэкай!
Бібліятэкар аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
К.С. Сандакова.