Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Шольц абяцаў дапамагчы Паўночнай Македоніі з уступленнем у ЕС

Навіны Германіі. Шольц абяцаў дапамагчы Паўночнай Македоніі з уступленнем у ЕС

22 чэрвеня 2022, 10:05 У свеце 21
Навіны Германіі. Шольц абяцаў дапамагчы Паўночнай Македоніі з уступленнем у ЕС

Перамовы пра ўступленне ў Еўрасаюз Паўночнай Македоніі павінны пачацца неадкладна. Берлін прыкладзе да гэтага высілкі, заявіў канцлер Олаф Шольц падчас візіту ў Скоп’е. Па словах Шольца, Германія прызнае выкананне Паўночнай Македоніяй усіх неабходных крытэраў і настойвае на найскорым пераходзе да пачатку перамоў пра ўступленне ў ЕС. Аднак краіна павінна ісці шляхам рэформаў.

Па ўсёй верагоднасці, Паўночная Македонія заручылася зараз падтрымкай Германіі. Аднак чакаюцца перашкоды з боку Балгарыі, якая ў лістападзе 2020 года заблакавала пачатак перамоў паміж Скоп’я і ЕС. Сафія адмаўляецца прызнаваць наяўнасць македонскай мовы, якую лічыць адным з дыялектаў балгарскай, патрабуе канстытуцыйных гарантый для балгарскай меншасці, а таксама аб’ектыўнага тлумачэння сумеснай гісторыі.

Аляксандр Самажнеў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас