Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вячаславу Рагойшу – 80

Вячаславу Рагойшу – 80

16 чэрвеня 2022, 21:45 Культура 98
Вячаславу Рагойшу – 80

5 чэрвеня ў слыннага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, паэта, доктара філалагічных навук, прафесара Белдзяржуніверсітэта Вячаслава Рагойшы пачэсны юбілей – 80 гадоў.

Родам Вячаслаў Пятровіч Рагойша з мястэчка Ракаў Валожынскага раёна. Скончыў Ракаўскую сярэднюю школу і БДУ, потым аспірантуру БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша” і доктарскую дысертацыю на тэму “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур (тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад)”.

Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябар вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Вячаслаў Рагойша даследуе праблемы гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскія літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыку літаратурнага твора, пытанні тэорыі і практыкі мастацкага перакладу.

Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора, з якiх амаль 300 – асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка. Акрамя твораў Янкі Купалы, ён выявіў і апублікаваў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры XIX стагоддзя, па творчасці Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Сяргея Палуяна, Старога Уласа і іншых. Напісаў і выдаў дзесяткі кніг, пераклаў на беларускую мову творы многіх украінскіх літаратараў.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996-2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі “Ракаўскія чытанні” (з 1996 года).

Шчыра віншуем Вячаслава Пятровіча з юбілеем. Жадаем яму здароўя, дабрабыту і новых творчых адкрыццяў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Грамадства

Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

21 лютага 2019, 10:2714
Далучайцеся да нас