Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пад апекай святой Ефрасінні Полацкай

Пад апекай святой Ефрасінні Полацкай

16 чэрвеня 2022, 21:50 Грамадства 94
Пад апекай святой Ефрасінні Полацкай

5 чэрвеня – дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Ефрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яе прызнае святой і каталіцкая царква.

Ефрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 года ў Полацку ў княжай сям’і, але Прадслава абрала для сябе іншае жыццё: пад імем Ефрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг. За манастырскімі сценамі Ефрасіння змагла цалкам аддацца кнігам, што зрабіла яе адной з самых адукаваных жанчын таго часу ў Еўропе, асветніцай і мецэнаткай. На яе замову полацкі дойлід Іаан у ХІІ ст. збудаваў храм Спаса – найвыдатнейшы помнік полацкай архітэктурнай школы. Таксама яна замовіла полацкаму майстру Лазару Богшу знакаміты Крыж, які стаў нацыянальнай святыняй Беларусі. Ефрасіння памерла ў 1167 годзе падчас паломніцтва ў Святую зямлю. З пачатку мінулага стагоддзя яе мошчы захоўваюцца ў заснаваным ёй Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

Сёлета ў дзень памяці святой Ефрасінні Беларусь адзначала яшчэ і 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі ў 992 годзе, а разам і 1030-годдзя праваслаўя на Беларусі.

На ўрачыстасці прыехаў з душпастырскім візітам Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

4 чэрвеня Патрыярх наведаў Менск, 5 чэрвеня асноўныя ўрачыстасці адбываліся ў Полацку.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас