Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вітаўту Кіпелю – 95 гадоў

Вітаўту Кіпелю – 95 гадоў

7 чэрвеня 2022, 19:22 У свеце 54
Вітаўту Кіпелю – 95 гадоў

Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 года ў сям’і Яўхіма і Марыі Кіпеляў. Пасля арышту бацькі маці з малым сынам выехала следам за ім у Расію ў высылку (Налінск, Кіраў, Арол).

Кіпелі змаглі вярнуцца ў Менск толькі ў 1942 годзе. А ў 1944 годзе зноў сям’я была вымушана ехаць у выгнанне, гэтым разам на Захад. Такім чынам у Беларусі Вітаўт Кіпель пражыў толькі восем гадоў свайго жыцця.

У паваеннай Германіі Вітаўт Кіпель скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, вучыўся ва ўніверсітэце ў Цюбінгене. У Лёвенскім каталіцкім універсітэце ў Бельгіі здабыў ступень доктара мінералогіі. У сярэдзіне 1950-х перабраўся ў ЗША. У Нью-Ёрку ён ажаніўся з Зорай Савёнак, што стала вернай спадарожніцай жыцця і аднадумцай.

Разам Кіпелі сабралі і сістэматызавалі найбагацейшую калекцыю эміграцыйных беларускіх перыёдыкаў і друкаў, выдадзеных на Захадзе.

171 скрыня каштоўных матэрыялаў была перададзеная на захаванне ў Нью-Ёрскую публічную бібліятэку. Гэты збор стаў асновай фундаментальнай працы “Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе” – настольнай кнігі гісторыкаў эміграцыі і ўсіх зацікаўленых беларусістыкай.

Сам Вітаўт Кіпель доўгі час быў выканаўчым дырэктарам Даследчага цэнтра навукі і тэхналогіі Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі.

Ад 1982 года дзеяч займае пасаду старшыні адной з найбольш уплывовых беларускіх навуковых устаноў замежжа – Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку…

Мы віншуем Вітаўта Кіпеля з 95-годдзем і зычым яму здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця і працы на беларускай ніве!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас