Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц

Навіны Германіі. У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц

31 мая 2022, 22:57 У свеце 9
Навіны Германіі. У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц

Бундэсрат ухваліў пакет дапамогі жыхарам Германіі ў сувязі з ростам цэнаў на энерганосьбіты з-за вайны ва Украіне. Цяпер на гарадскім транспарце і цягніках рэгіянальных ліній можна будзе ездзіць усяго за 9 еўра ў месяц. Танны праязны будзе дзейнічаць з 1 чэрвеня да канца лета 2022 года.

 Па словах чыгуначнікаў, квіток за 9 еўра будзе дзейнічаць з першага па апошні дзень месяца. Таму, калі купіць яго толькі ў сярэдзіне месяца, то выкарыстоўваць можна будзе толькі на працягу той паловы, якая засталася. Аднак можна набыць квіткі на ўсе тры месяцы адначасова з пачатку продажаў 23 траўня.

Тыя, у каго ўжо ёсць праязныя на месяц (а каштуюць яны звычайна дорага – напрыклад, у Франкфурце 94,50 Еўра), усё адно змогуць купіць новы білет. Пры гэтым ім вернуць грошы за ўжо наяўныя праязныя. Падобная ініцыятыва абыдзецца нямецкаму бюджэту прыкладна ў 2,5 млрд еўра.

Рэакцыя адносна гэтага неадназначная. Адны палітыкі радуюцца і кажуць, што квіток павінен дзейнічаць па ўсёй краіне і даўжэй, чым тры месяцы: гэта ж так добра і для жыхароў, і для абароны клімату. Іншыя ж крытыкуюць бюракратычную цяганіну і асцерагаюцца, што з-за наплыву ахвотных танна падарожнічаць транспарт будзе перапоўнены.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас