Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. На поўдні Германіі катам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу

Навіны Германіі. На поўдні Германіі катам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу

31 мая 2022, 23:00 У свеце 37
Навіны Германіі. На поўдні Германіі катам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу

Каменданцкая гадзіна для катоў? Гучыць дзіўна, але ў горадзе Вальдорф на поўдні Германіі амаль так і ёсць – там катам забаранілі гуляць па вуліцы да канца жніўня. Гаспадарам парушальнікаў рэжыму пагражае грашовы штраф 500 еўра.

Прычына такіх строгасцяў – абарона чубатых жаўрукоў (Galerida cristata), у якіх праходзіць актыўны шлюбны перыяд. Гэтыя птушкі знаходзяцца пад пагрозай знікнення і ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг ўнесены ў “чырвоны спіс” першай катэгорыі.

Жаўрукі гняздуюцца проста на зямлі, у кустах або, напрыклад, каля садовых пабудоў, у зацішных кутках побач з чалавечымі селішчамі, гэта значыць як раз там, дзе кот лёгка змог бы знайсці іх. І калі такое няшчасце ўсё ж адбудзецца, то за даказанае забойства жаўрука давядзецца заплаціць ужо 50 тысяч еўра.

Зрэшты, выгульваць ката пры жаданні можна – на спецыяльнай шлейцы альбо з GPS-датчыкам, каб адсочваць маршрут (для гэтага трэба запытваць асобны дазвол).

У Германіі вельмі строгія правілы ўтры-мання хатніх жывёл, да прыкладу, за сабак даводзіцца плаціць спецыяльны падатак. Каты пакуль абыходзяцца ўладальнікам бясплатна, а дзе-нідзе нават шукаюць людзей на вакансію гладзільшчыка катоў – праўда, усё ж на валанцёрскіх пачатках.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас