Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дранікі – гістарычна-культурная каштоўнасць

Дранікі – гістарычна-культурная каштоўнасць

25 мая 2022, 17:50 Культура 67
Дранікі – гістарычна-культурная каштоўнасць

13 траўня 2022 года на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці”. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны адлюстроўвае багатую, яскравую, самабытную народную спадчыну, звязаную з асаблівасцямі харчавання. Носьбіты традыцыі і маладыя гаспадыні Гарадзеншчыны прадставілі для дэгустацыі “дранікі”, “бульбяныя бліны” Іўеўшчыны і Лідчыны, “банды на дубовых лісцях” з ам. Юбілейны Ваўкавыскага раёна, “бульбяную бабку” з ам. Адэльск Гарадзенскага раёна.

Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі “за”. Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі – зафіксавана 235 народных рэцэптаў…

Цяжка сказаць, ці сярод гэтых 235 рацэптаў знайшлося месца для “шурпаў”, вядомых і папулярных калісьці ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага раёна ды ў наваколлі.

Гэта – не бульбянікі, не бабка, не крывяная наліванка, у якой масай для налівання ў кішкі служыць свіная кроў, замешаная з цёртай бульбай.

Каб прыгатаваць “шурпы” трэба бульбу нацерці і добра адца-дзіць у клінку, ці як яшчэ, каб атры-малася тугая маса. Потым з гэтай масы качаюцца шарыкі міліметраў 15 у дыяметры. Шарыкі варацца на вадзе, так жа з адварам і падаюцца, але зверху яшчэ добра заліваюцца малаком. Ядуць “шурпы” лыжкамі. Звычайна “шурпы” варылі зімовым вечарам, калі быў час нацерці бульбы, ды накачаць тых “шурпаў”…

Немалая заслуга ва ўшанаванні дранікаў і іншых бульбяных страў належыць упраўленню культуры Гарадзенскай вобласці, якое даўно выношвала гэтую ідэю, і многім раённым установам культуры. І не трэба гаварыць, што нацыянальныя традыцыі не жывуць у дамах культуры. Жывуць – не жывуць, але захоўваюцца і папулярызуюцца, а захаваныя вяртаюцца ў народ.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас