Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Старадаўнія спеўныя традыцыі захоўвае этна-фолк-гурт “Guda”

Старадаўнія спеўныя традыцыі захоўвае этна-фолк-гурт “Guda”

24 мая 2022, 23:49 Культура 139
Старадаўнія спеўныя традыцыі захоўвае этна-фолк-гурт “Guda”

У Нацыянальнай бібліятэцы ў межах Бібліяночы-2022 на пляцоўцы “Энергія традыцый” выступіў этна-фолк-гурт “Guda”, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне абрадавых спеваў, захаванне іх аўтэнтычнага гучання.

 

Кіраўніца гурта Вікторыя Міхно распавяла:

– Наш калектыў дзейнічае з 1996 года, мы пачыналі ў студэнцкія гады як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываліся непасрэдныя кантакты з жывымі носьбітамі традыцыі, праца з аўдыя- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі нам пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай традыцыі.

Творчай мэтай нашага гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога – разуменне вялікай старажытнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю.

Шмат гадоў мы працуем над зборам матэрыялу і стараемся спасцігнуць глыбіню зместу песень, вяршыні выканальніцкага майстэрства народных спявачак і вучыцца ў іх.

 

 Склад удзельніц гурта “Guda” неаднаразова змяняўся, сярод прадстаўніц старэйшага пакалення былі Любоў Сівурава і Вольга Емельянчык, выкладчыцы БДУКМ і Полацкага ўніверсітэта, у гурце выступалі Ганна Емялёва і Дар’я Зуева, Таццяна Бароўка, Кацярына Акімава, Вольга Тарасевіч і іншыя дзяўчаты. Аднак нязменнай заставалася спе-цыфічнае гучанне гурта, надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага.

Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях у Беларусі і ў Польшчы, выпусціў некалькі сольных студыйных альбомаў, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.

– Усе, хто прыйшоў на вясновую вечарыну падчас Бібліяночы, удзячныя за гасціннасць Нацыянальнай бібліятэцы і адчуваюць, што тут мы маем сапраўдны скарб кніжнасці, духоўнасці і культуры, – адзначыла кіраўніца гурта.

 

Пастаянныя чытачы і госці бібліятэкі з замілаваннем слухалі веснавыя спевы і разам з удзельнікамі гурта з азартам танчылі “Лявоніху”. Наведвальнікі Бібліяноч-2022 зарадзіліся энергіямі ведаў, мастацтва і творчасці!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ
Грамадства

ЯК МАЛЯВАЛІ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ

15 кастрычніка 2019, 14:1614
Далучайцеся да нас