Home
Грамадства

Памёр Станіслаў Шушкевіч

Памёр Станіслаў Шушкевіч

У ноч з 3 на 4 траўня 2022 года памёр Станіслаў Шушкевіч. Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў.

 У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Станіслаў Шушкевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Саветам 12-га і 13-га скліканняў, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, першым кіраўніком незалежнай Беларусі, удзельнікам падпісання Белавежскіх пагадненняў аб юрыдычным замацаванні распаду СССР.

Станіслаў Шушкевіч у 1991-1994 гадах быў старшынём Вярхоўнага Савета, намінальным кіраўніком дзяржавы, хоць рэальная ўлада ў той час была ў руках прэм’ер-міністра. Шушкевічу даводзілася лавіраваць між посткамуністычнай большасцю, якая дамінавала, і Народным фронтам, які заставаўся ў меншасці, хоць і меў значную маральную вагу, ва ўмовах, калі ў Маскве цэнтр улады паступова пераходзіў ад ідэалістаў-дэмакратаў часоў перабудовы да неаімперыялістаў.

Здабыццё і ўмацаванне незалежнасці Беларусі было для Шушкевіча галоўнай мэтай. У прынцыповых пытаннях ён кіраваўся толькі гэтай задачай і меў шчасце пабачыць сваю краіну незалежнай.

Шушкевіч, які меў прапановы працы з усіх куткоў свету, заставаўся жыць у Менску і амаль да апошніх гадоў працаваў.

Гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета і грамадскі дзеяч Алег Трусаў адзначыў яшчэ адну заслугу Станіслава Шушкевіча: “Сёння ў лепшы свет адышоў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які вярнуў беларускую мову ў палітычнае жыццё нашай краіны. Яго імя назаўсёды ўвайшло ў нашу гісторыю”.

Беларусь развітваецца з чалавекам, які стаў часткай эпохі нашай краіны. Спачывайце з мірам, Станіслаў Станіслававіч у зямлі незалежнай Беларусі.

Previous article Прэзентацыя кнігі “Касцёлы Беларусі”
Next article Міжнародны форум кнігазнаўцаў застаецца важнай навуковай дыскусійнай пляцоўкай

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816