Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідскім музеі адкрылася часовая экспазіцыя пад назвай “Памяццю жывыя”

У Лідскім музеі адкрылася часовая экспазіцыя пад назвай “Памяццю жывыя”

19 красавіка 2022, 19:02 Грамадства, Культура 126
У Лідскім музеі адкрылася часовая экспазіцыя пад назвай “Памяццю жывыя”

5 красавіка ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адкрылася часовая экспазіцыя пад назвай “Памяццю жывыя”. Гэта сумесная праца з пракуратурай Лідскага раёна, і прысвечана яна генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія паказваюць на наўмыснае і планамернае знішчэнне насельніцтва БССР нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі. “Пра расследаванне фактаў генацыду беларускага народа павінны ведаць усе і, першым чынам, маладое пакаленне”, – лічаць арганізатары выставы.

У экспазіцыі “Памяццю жывыя” больш трыццаці экспанатаў – сведак не выдуманай і перакручанай гісторыі, а пацверджаных дакументамі і сведчаннямі сведак не-абвержных фактаў зверстваў фашыстаў і іх памагатых.

Часовая экспазіцыя пра генацыд беларускага народа “Памяццю жывыя” размешчана ў зале Лідскага гістарычна-мастацкага музея, дзе арганізавана выстава “Грозна грымнула вайна”. Сярод яе экспанатаў – прадметы ваеннага часу, фатаграфіі, дакументы і ўспаміны відавочцаў. Яны даюць магчымасць наведвальнікам музея ў поўнай меры аднавіць карціну ваенных гадоў на Лідчыне (з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944-га).

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас