Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзясяты выпуск “Новага замка”

Дзясяты выпуск “Новага замка”

6 красавіка 2022, 20:09 Выданні 54
Дзясяты выпуск “Новага замка”

У Гародні свет пабачыў юбілейны, дзясяты выпуск літаратурнага альманаха “Новы замак”, які рэдагуе гарадзенскі пісьменнік Янка Трацяк. Літаратурны альманах даволі разнастайны і цікавы. Ён адкрываецца паэтычнымі творамі Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Мечыслава Курыловіча, Алы Нікіфорскай, Віктара Сазонава, Галіны Самойлы і Станіслава Судніка. Даволі багата ў альманаху прадстаўлена проза. З цікавасцю чытачы прачытаюць творы Анатоля Брусевіча, Віктара Варанца, Валянціна Дубатоўкі, Міхася Зізюка, Паўла Каспяровіча, Янкі Трацяка, Уладзіміра Хільмановіча і іншых аўтараў. Драматургіяй парадуюць чытачоў п’еса-трагедыя ў адным акце “Стэфан Баторый, альбо Кароткі шлях” Віктара Варанца і сучасная камедыя-фантасмагорыя “Банкамат для пенсіянераў” Сяргея Чыгрына. З дакументальнай прозай у “Новым замку” выступілі Леанід Лаўрэш, Альжбета Кеда і Сяргей Чыгрын. Пад рубрыкай “Спадчына” надрукаваны творы Юркі Голуба і Яўгена Корвіна. А сатыру і гумар прапанавалі пісьменнікі Іван Буднік, Уладзімір Васько, Янка Трацяк і Уладзімір Хільмановіч. Ёсць у альманаху і дзіцячая літаратура. Міхась Зізюк напісаў апавяданне “Як шыпшына родную зямлю бараніла” і казку “Вызваленне з палону”, а Сяргей Чыгрын – падборку новых вершаў для юных чытачоў. Да 75-годдзя з дня нараджэння гарадзенскага паэта Юркі Голуба, якога летась раптоўна не стала, напісалі ўспаміны і вершы, яму прысвечаныя, Аляксей Пяткевіч, Валянцін Дубатоўка, Рычард Бялячыц і Мікола Канановіч. Ёсць у альманаху анатацыі новых кніг пісьменнікаў Гарадзеншчыны, хроніка літаратурных падзей 2021 года, і іншыя цікавыя матэрыялы. Першая прэзентацыя новага выпуску “Новага замка” ўжо адбылася ў Гародні, наступная – 9 красавіка ў Лідзе, а потым у іншых гарадах Гарадзеншчыны.

Барыс Баль.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас