Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Быць пісьменнікам і грамадзянінам

Быць пісьменнікам і грамадзянінам

5 красавіка 2022, 23:45 Грамадства, Культура 13
Быць пісьменнікам і грамадзянінам

22 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся XXV з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падчас юбілейнага форуму ўдзельнікі не толькі абмеркавалі пытанні, звязаныя з сучасным літаратурным працэсам нашай краіны, але шляхам галасавання абралі новага старшыню саюза. На мерапрыемстве прысутнічала 197 дэлегатаў, якія прадстаўлялі пісьменніцкія суполкі ўсіх абласцей Беларусі. Спікеры форуму выказвалі свае прапановы, звязаныя з папулярызацыяй літаратуры і развіццём грамадскай самасвядомасці.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падчас адкрыцця форуму зачытаў зварот кіраўніка краіны да ўдзельнікаў пісьменніцкага з’езда. У ім Прэзідэнт адзначыў, што найлепшыя ўзоры класічных твораў, праўдзівае, натхнёнае слова сучаснага пісьменніка сталі здабыткам культурнай спадчыны Беларусі. “Ідучы ад праўды жыцця, вы сваім талентам і актыўнай пазіцыяй самааддана служыце Радзіме, замацоўваеце пазіцыі беларусаў як высокакультурнай нацыі”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з’езд СПБ вызначыць новыя магістральныя шляхі развіцця беларускай літаратуры, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню высокіх маральных ідэалаў і традыцыйных каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца асновай духоўнай бяспекі грамадства.

 Ад сябе Ігар Луцкі дадаў, што неабходна шукаць новыя шляхі дзеля развіцця літаратуры. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прапанаваў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзяць шэфства над студэнцкімі літаратурнымі аб’яднаннямі, адрадзіць літаратурныя калонкі ў рэгіянальных газетах і часопісах, а таксама больш актыўна інтэграваць сваю творчасць у сацыяльныя сеткі:

– Слова пісьменніка, разумная і цікавая кніга – гэта надзейная апора і важны духоўны складнік грамадства. Менавіта таму Саюз пісьменнікаў Беларусі – перадавы ідэалагічны агрэгат нашай дзяржавы. Мастацтва і літаратура ў прыватнасці здольныя найбольш востра і выразна агаляць сацыяльныя праблемы грамадства, паказваючы шлях вылячэння, прымушаючы звяртаць погляды ўнутр сябе, – адзначыў Ігар Луцкі.

 

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў нагадаў, што форум адбываецца ў Год гістарычнай памяці, гэта абавязвае літаратараў змагацца ў сваіх творах за гістарычную праўду.

 Мікалай Чаргінец, які займаў пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года, звярнуўся да сяброў саюза з просьбай больш не вылучаць яго кандыдатуру:

 – Шаноўныя сябры, я гатовы сустракацца з вамі і далей, абмяркоўваць пытанні літаратуры. А зараз прашу падтрымаць маю прапанову – прыняць на маё месца чалавека, які стаяў каля вытокаў нашай арганізацыі, разам з ім мы стваралі гэты саюз. Ён заўсёды быў уважлівы да працы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 У выніку галасавання ўдзельнікаў з’езда Алесь Карлюкевіч, дырэктар – галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”, заняў пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. У якасці падзякі за плённую працу дэлегаты абралі Мікалая Чаргінца на пасаду ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 – Я ўдзячны за аказаны мне давер узначаліць пісьменніцкую арганізацыю краіны. Першыя словы асабістай павагі Мікалаю Чаргінцу – за вашую дзейнасць, пазіцыю, якая вылілася ў кансалідацыю пісьменніцкай грамадскасці, пачынаючы з 2005 года, – сказаў Алесь Карлюкевіч. – Час паказвае, што зараз пісьменнікі як ніколі не толькі інжынеры чалавечых душ, але і салдаты слова. Таксама час патрабуе дадаць эвалюцыйным зменам новыя хуткасці. Сапраўды, не хапае публіцыстыкі. І, разам з тым, уражваюць прыклады, калі ў літаратуру ўвогуле прыходзяць журналісты грамадска-палітычных медыя. Сёння Саюз пісьменнікаў Беларусі складаецца з прад-стаўнікоў розных куткоў краіны – пэўна ж, у Год гістарычнай памяці менавіта рэгіёны стануць генератарам новых творчых мастацкіх ініцыятыў.

 Арына КАРПОВІЧ.

Звязда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4521
Перамога ў сэрца кожнага жыве
Культура

Перамога ў сэрца кожнага жыве

7 чэрвеня 2025, 04:5017
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас