Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Інтэрактыўная пляцоўка “Масленіца-блінніца вясны імянінніца!”

Інтэрактыўная пляцоўка “Масленіца-блінніца вясны імянінніца!”

15 сакавіка 2022, 23:02 Культура 47
Інтэрактыўная пляцоўка  “Масленіца-блінніца вясны імянінніца!”

Беларускі народ мае векавыя традыцыі, якія з шанаваннем пранёс праз стагоддзі, захаваў і да нашых дзён. Кожнае народнае свята, кожны абрад – адметныя і непаўторныя. А Масленіца – адно з любімых у народзе святаў.

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у раённым свяце “Провады зімы”. Яна ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Масленіца-блінніца вясны імянінніца!”. Разам з гаспадыняй, мядзведзем і лісой госці пляцоўкі дружна заклікалі вясну, вадзілі карагоды, з задавальненнем удзельнічалі ў займальных конкурсах і масленічных забавах: вялі жартоўныя баі, лавілі “гарачыя пельмені”. Але якая ж Масленіца без бліноў?  Традыцыйна гасцей чакаў смачны пачастунак – бліны з варэннем.

Бібліятэка пастаралася стварыць настрой весялосці, даставіць жыхарам і гасцям горада радасць. А па выніках раённага конкурсу тэматычных пляцовак-фотазон “Бывай, зімачка!” заняла першае месца.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас