Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Удзел Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы

Удзел Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы

2 сакавіка 2022, 18:13 Мова 31
Удзел Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы  ў 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы

Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб пазнаць нешта новае пра беларускую культуру і мову, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці.

Штогод у краіне да свята праходзяць разнастайныя мерапрыемствы: ад забаўляльных праграм і адукацыйных праектаў да навуковых канферэнцый рознага ўзроўню. Галоўная мэта гэтых падзей – захаванне моўнай разнастайнасці ў свеце, папулярызацыя і вывучэнне роднай мовы.

Сярод вышэй адзначаных мерапрыемстваў вылучаецца Агульнанацыянальная дыктоўка, правядзенне якой ужо шмат год падтрымлівае Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Вось і сёлета, 21 лютага, бібліятэка запрасіла ўсіх ахвочых да напісання 15-й Агальнанацыяна-льнай дыктоўкі, якую прысвяцілі 140-гадоваму юбілею першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Далучыцца да падзеі змаглі актыўныя чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Каб паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, яны напісалі артыкул Анатоля Іверса “Ён адкрыў мне Беларусь”. Ролю выкладчыка выканала Алена Адамаўна Быстрыцкая, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Чакаючы вынікаў дыктоўкі, усе прысутныя мелі магчымасць звярнуцца да матэрыялаў кніжнай выставы “Песні беларускай валадар”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас