Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Створана Аматарскае аб’яднанне сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча

Створана Аматарскае аб’яднанне сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча

2 сакавіка 2022, 18:09 Грамадства 19
Створана Аматарскае аб’яднанне сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча

Мы зменім сродкі, зменім імя,

Мы зменім тых, хто нас вядзе,

Але запэўню вас ў адзіным:

Мы не падзенемся нідзе.

Станіслаў Суднік, 1999 г.

 

Трохі больш за месяц таму назад група грамадзян горада Ліды і раёна падала заяву дырэктару Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з просьбай даць дазвол на ўтварэнне пры Філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3″Аматарскага аб’яднання сяброў беларускай мовы імя Францішка Багушэвіча. Бібліятэка № 3 ужо недзе з 2012 года была апорным пунктам лідскага ТБМ. Тут праходзілі ўсе сходы і канферэнцыі ТБМ, тут сябры ТБМ недзе ўжо гадоў шэсць пішуць агульнанацыянальныя дыктоўкі да Міжнароднага дня роднай мовы.

За месяц былі падрыхтаваны ўсе неабходныя дакументы: Статут, Пашпарт, Спіс сяброў, План дзейнасці, і вось 20 лютага адбыўся ўстаноўчы сход.

Старшынём аб’яднання абраны Станіслаў Суднік – былы старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Намеснікамі Старшыні абраны Сяржук Чарняк – былы намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і Міхась Мельнік – былы сябар рады Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Аматарскае аб’яднанне не праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю, мае вельмі мала правоў, ну прыблізна столькі, колькі правоў мае гурток аматараў кактусаў, але дае магчымасць прыхільнікам беларускай мовы весці працу па адраджэнні мовы, не апасаючыся абвінавачвання ў нейкай там падпольнай дзейнасці. Аматарскае аб’яднанне можа праводзіць мерапрыемствы згодна са сваім планам, не пытаючы лішні раз розных дазволаў. Ды і месца заўсёды ёсць.

Спадзяёмся, што неўзабаве такія аматарскія аб’яд-нанні паўстануць і ў іншых мясцінах Беларусі. Прынамсі, захады для гэтага ўжо робяцца ў Менску, Нясвіжы і іншых гарадах.

Распрацавна эмблема, але яна – не догма. Тым не менш,  пажадана, каб, калі ў іншых мясцінах захацелі нешта паправіць, то мянялі б толькі колеры і знак на левым полі. Знак Скарыны падкрэслівае пераемнасць. Ён павінен быць. Колеры тут – колеры лідскага герба. У іншых месцах могуць быць іншыя. Заміж Ў можна ставіць нешта сваё (герб горада ці іншы знак). А можна і не мяняць нічога. Пакуль пра нейкую агульную эмблему для ўсёй Беларусі не гаворым.

Яраслаў Грынкевіч.

На здымках: кіраўнікі аб’яднання – Станіслаў Суднік, Міхась Мельнік і Сяржук Чарняк.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Купалаў фэст у Радашковічах
Грамадства

Купалаў фэст у Радашковічах

20 ліпеня 2022, 14:5115
Далучайцеся да нас