Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала Антаніна Хатэнка

Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала Антаніна Хатэнка

2 сакавіка 2022, 16:24 Выданні, Культура 92
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стала Антаніна Хатэнка

Як паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў, у 2022 годзе рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан літаратурная прэмія Міхася Стральцова была прысуджана паэтцы Антаніне Хатэнка з фармулёўкай: “За вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў”.

Антаніна Хатэнка на-радзілася ў сям’і настаўніка 28 красавіка 1956 года ў вёсцы Зенькаўцы Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыла Пружанскую школу-інтэрнат (зараз – СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні “Палітычная кніга” (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва “Народная асвета” (1982-85), у “Белтэлерадыёкампаніі”, працавала вядучым спецыялістам па этнаграфіі ААТ СП “Іўкон”. Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг “Здзічэлае рэха вясны”, “Зніч крыжовых дарог”, “Чалавек на далоні Сусвету” і інш. Першы лаўрэат прэміі імя Анатоля Іверса (2019). Кнігу выбранага “Вербніца”, якая была падрыхтавана да гэтай урачыстасці, ужо можна купіць у Акадэмкнізе і ў інтэрнэт-кнігарнях Тэхналогія і Knihi.by.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Далучайцеся да нас