Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Купалаўскі дыктант” пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Купалаўскі дыктант” пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

2 сакавіка 2022, 17:38 Мова 48
“Купалаўскі дыктант” пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў “Купалаўскі дыктант”.

Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання 140-гадовага юбілею першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова вырашыла звыш 100 чалавек. Прамая трансляцыя мерапрыемства дала магчымасць далучыцца да дыктанта ўсім ахвочым.

Удзельнікі пісалі тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. У ролі выкладчыка выступіў акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драма-тургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты ўдзельніка праекта. Тыя, хто напісаў дыктант на выдатна, стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас