Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абутак, які клапоціцца пра наша здароўе і не толькі

Абутак, які клапоціцца пра наша здароўе і не толькі

2 сакавіка 2022, 15:38 Грамадства, Спорт 49
Абутак, які клапоціцца пра наша здароўе і не толькі

Вучні 11-й лідскай школы наведалі Лідскую абутковую фабрыку

У рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекту “#Эканоміка. Асоба. Будучыня”, які накіраваны на знаёмства школьнікаў і педагогаў з працай прадпрыемстваў Лідскага раёна, вучні 9-х класаў СШ № 11 г. Ліды наведалі адно з найстарэйшых прадпрыемстваў горада ААТ “Лідская абутковая фабрыка”. Яго гісторыя пачала свой адлік з 1928 года. Яшчэ ў даваенны час на тым месцы, дзе сёння размешчаны сучасныя будынкі прадпрыемства, пачала працу фабрыка гумовага абутку “Ардаль”, што ў перакладзе на нашу мову азначае “Галёш”.

Аб гісторыі прадпрыемства, яго традыцыях і сучаснай вытворчасці пачулі вучні падчас экскурсіі па цэхах фабрыкі. Адным з самым цікавых момантаў для ўсіх стала ўласнае знаёмства вытворчасцю абутку. Школьнікі ўбачылі ўсе працэсы і этапы стварэння мадэльнага і хатняга абутку. З цікавасцю падлеткі назіралі за дзеяннямі майстроў сваёй справы. Яшчэ ў чым упэўніліся ўсе, дык гэта тое, што матэрыял, які выкарыстоўваюць на абутковай фабрыцы экалагічна чысты. Як кажуць “абутак дыхае”, усё гэта дзякуючы таму, што выкарыстоўваюць прыродны матэрыял.  Штогод Лідская абутковая фабрыка выпускае больш за 300 000 пар абутку ў год.

Апошнім аб’ектам наведвання стаў фірмовы магазін “Чаравічкі”, дзе вучні змаглі ацаніць якасць і ўбачыць поўны асартымент і разнастайнасць дызайну на густ кожнага пакупніка.

Знаёмства з гісторыяй і вытворчасцю ААТ “Лідская абутковая фабрыка” не пакінула нікога абыякавым.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч,

класны кіраўнік 9 “Б” класа

сярэдняй школы

№ 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Далучайцеся да нас