Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з беларускім Меркатарам

Сустрэча з беларускім Меркатарам

24 лютага 2022, 13:02 Навука 36
Сустрэча з беларускім Меркатарам

9 лютага ў межах цыклу лекцый “Крыніцы гістарычнай памяці” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася адна з найцікавейшых лекцый сезона – выступленне эксперта, кандыдата гістарычных навук Льва Казлова.

Знакаміты даследчык старажытных беларускіх карт, гісторык, перакладчык  аўтар фундаментальных прац па гісторыі беларускай картаграфіі, складальнік гістарычных атласаў  і збораў старажытных карт імкнуўся адказаць на пытанні: Калі наша зямля з’явілася на геаграфічных мапах? Як яна называлася?  Наведвальнікі лекцыі змаглі перагартаць сторонкі выданняў Льва Казлова “Беларускае Палессе на старажытных картах”, “Беларусь у працах польскіх картографаў”, ” З дазволу караля і вялікага князя”, ” Стагоддзі на мапах” і іншых.

А з самага пачатку слухачы пазнаёміліся з выдатным лектарам як з цікавай асобай. Леў Раманавіч нарадзіўся ў 1937 годзе. Ён памятае першыя дні вайны ў Пінску, калі маці выцягвала з поля параненага бацьку, а дапытлівы хлопчык імкнуўся выратаваць невялічкі геаграфічны атлас, які потым вельмі спатрэбіўся яму.

У мірны час Леў Раманавіч служыў у войску, займаўся картаграфіяй, паступіў у Менскі педагагічны інстытут на гісторыка-геаграфічны факультэт. На ўсё жыццё Леў Раманавіч аказаўся звязаны з картамі. Ён з’яўляецца адным з першых папулярызатараў картаграфічных даследаванняў на Беларусі.

Ён  – аўтар рэканструкцыі шэрагу старажытных карт, атласаў і глобусаў (у Менскай ратушы, у Нясвіжскім палацы і інш.). Калегі завуць яго “беларускім Меркатарам”, параўноўваючы са знакамітым фламандскім картографам і географам XVI стагоддзя.

Слухачы атрымалі інфармацыю пра карты Клаўдзія Пталемея пачатку нашай эры. На карце Пталемея можна знайсці Барысфен (Дняпро), ён апісваў балацістую мясцоваць, прыроду краю. Барысфен з прылягаючым нава-коллем ўпамінаецца ў творах Герадота, Страбона і Тацыта. Пталемей, які лічыцца родапачынальнікам картаграфіі, жыў у першым стагоддзі нашай эры. Яго картаграфічная спадчына была ўспрынята спачатку арабамі, і толькі ў ХV cтагоддзі трапіла ў сярэдневечную Еўропу.

Венецыянскі манах-камедула брат Маўра выканаў па загадзе партугальскага каралеўскага двара карту свету. Гэта – выдатны твор сярэднявечча, надзвычай багаты рознымі гістарычнымі дадзенымі. Але Белая Русь (Rossia Biancha) у прадстаўленні фра Маўра знаходзіцца недзе ля Белага мора.Зацікавіла слухачоў інфармацыя пра карты Шарыфа Ал- Ідрысі 1154 г.

Стваральнікам вядомай карты ” Вялікае Княства Літоўскае” стаў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549- 1616), па яго імені карта часцей называецца “радзівілаўскай”. Праца над ёй пачалася ў Нясвіжскім замку напрыканцы 90-х гадоў ХVI стагоддзя з выкарыстаннем дадзеных, атрыманых  з езуіцкіх і іншых кляштароў.

Аўтарам іншай карты быў гугенот, пратэстант, французскі фартыфікатар Гіём дэ Баплан (1600-1675) , які быў запрошаны ў Рэч Паспалітую. Ён пазначыў на мапе:  MAGNUS DUCATUS ET RUSIA ALBA. Яго невялічкая карта называлася “Вялікае Княста Літоўскае і Белая Русь”.

Карты Мікалая Крыштафа Радзівіла “Сіроткі” і Гіёма Баплана на працягу ХVII  і пачатку ХVIII cтагоддзяў нязменна выкарыстоўваліся самымі вядомымі  картавыдаўцамі Еўропы.

Заслугоўваюць асобных лекцый карты А. Артэрыюса і Г. Меркатара сярэдзіны і другой паловы ХVI cтагоддзя, якім шаноўны эксперт гатовы прысвяціць час.

Леў Раманавіч Казлоў пазнаёміў прысутных са сваёй кнігай  “Стагоддзі на мапах”, якая выходзіла ў 2021 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” і прадстаўляе гісторыю еўрапейскай картаграфіі са старажытных часоў да ХIX стагоддзя, адлюстроўвае ў ёй Беларусь у розныя гісторычныя эпохі.

Наступнай у цыкле лекцый “Крыніцы гістарычнай памяці  будзе выступленне  гісторыка і краязнаўца  Івана Сацукевіча 16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы ў памяшканні 346.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Памёр пісьменнік Віктар Гардзей
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Гардзей

2 лютага 2025, 10:5815
Далучайцеся да нас