Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цыкл адкрытых лекцый для студэнтаў і аспірантаў распачаўся

Цыкл адкрытых лекцый для студэнтаў і аспірантаў распачаўся

2 лютага 2022, 22:40 Навука 22
Цыкл адкрытых лекцый для студэнтаў  і  аспірантаў распачаўся

Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка выступіў 19 студзеня з адкрытай лекцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы на тэму “Беларуская літаратура эпохі Готыкі, Рэнесансу і Барока”, распачынаючы цыкл лекцый, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці.

Прадстаўляючы суразмоўцу, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А. А.Суша адзначыў, што паколькі Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца скарбніцай кашоўных гістарычных дакументаў, важных культурных і кніжных помнікаў, то Год гістарычнай памяці для яе актуальны, і цыкл запачаткоўвае размова пра старажытную літаратуру Беларусі.

Іван Васільевіч Саверчанка нарадзіўся ў 1962 годзе ў в. Малінаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, скончыў філфак Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова.

Літаратуразнавец і гісторык распавёў, што займаецца навуковымі даследаваннямі ў кірунку медыевістыкі ўжо 40 гадоў. Яго настаўнікамі і спадзвіжнікамі былі Уладзімір Конан, Сямён Падокшын, Адам Мальдзіс і іншыя. Вельмі ўразіла Івана Васільевіча сустрэча з расійскім навукоўцам Аляксандрам Панчанкам, глыбокім знаўцам старажытнай літаратуры і культуры і высокім маральным аўтарытэтам.

Іван Саверчанка з’яўляецца аўтарам больш як 330 навуковых прац. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя ён захапіўся вывучэннем старажытнай беларускай літаратуры, паэзіі, даследаваў хрысціянскую інтэлектуальную культуру. Ён прысвяціў кнігі і брашуры, артыкулы ў часопісах  Сымону Буднаму, Льву Сапегу, Язэпу  Руцкаму, Астафію Валовічу, і іншым асобам.

У сваёй кандыдацкай дысертацыі ён даследаваў тэму  фарміравання старабеларускай кніжнай паэзіі ХVI – 1-й паловы ХVII стагоддзя, у доктарскай працы – публіцыстычную літаратуру Беларусі 1-й паловы ХVI- XVII cтагоддзя: праблемы паэтыкі. Вучоны пераканаўся: дасканаласць высокай кніжнай паэзіі ў беларусаў у ХVI-XVII cтагоддзях сведчыла пра высокае развіццё нацыі.

І. В. Саверчанка пісаў: “Разам з іншымі літаратурна-мастацкімі формамі – летапісамі, дыярыюшамі, жыццямі, філасофска-багаслоўскімі трактатамі, перакладной і палемічнай літаратурай у XVI – першай палове XVII cтагоддзя адбыўся нябачны ўзлёт беларускай кніжнай паэзіі. У мастацтве вершаскладання спрабавалі свае сілы Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Саламон Рысінскі, Андрэй Рымша,Сымон Будны, Гальяш Пельгрымовіч , Апанас Філіповіч, Спірыдон Собаль і іншыя творцы.”

На працягу апошніх 30 гадоў склалася навуковая школа, якую сфарміравалі такія спецыялісты як Іван Навуменка, Алег Лойка, Міхась Мушынскі. Гэтымі асобамі быў зроблены новы крок у асэнсаванні старажытна-беларускай паэзіі: ажыццяўлены пошукі і археаграфічная рэканструкцыя раней невядомых крыніц, вывучана жыццё і дзейнасць асобных паэтаў, іх творчых узаемасувязяў. Старажытна-беларуская кніжная паэзія эпохі Адраджэння і ранняга барока ўжо амаль стагоддзе з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі вучоных-медыявістаў.

Непасрэдны кантакт з даслед-чыкам зацікавіў усіх прысутных у зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі, шмат пытанняў прафесару І.В. Саверчанку паступіла ан-лайн.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас