Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:55 Мова, У свеце 21
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

У нядзелю, 16 студзеня 2022 года, ва Украіне ўступіў у сілу закон, паводле якога ўсе друкаваныя сродкі масавай інфармацыі на нацыянальным і рэгіянальным узроўні павінны выдавацца выключна на дзяржаўнай мове.

Друкаваныя СМІ могуць выдавацца на іншых мовах толькі пры ўмове, што адначасова яны будуць выходзіць і на дзяржаўнай мове адпаведным накладам.

Закон прадугледжвае, што ўсе моўныя версіі павінны выдавацца пад аднолькавай назвай, адпавядаць адна адной па змесце, аб’ёме і спосабе друку, а іх выпускі павінны мець адно-лькавую нумарацыю парадкавых нумароў і выдавацца ў адзін дзень.

 Для мясцовых друкаваных СМІ аналагічнае патрабаванне ўступіць у сілу нашмат пазней – 16 ліпеня 2024 года. Але яно не будзе тычыцца выданняў на крымска-татарскай мове і на афіцыйных мовах Еўразвяза.

Акрамя таго, ад 16 ліпеня 2022 года абавязковым стане выкарыстанне ўкраінскай мовы ў інтэрфейсах кампутарных праграм, а таксама на афіцыйных сайтах і старонках у сацыяльных сетках.

Пачакаем, пакуль стане вядома, як закон рэалізуецца на практыцы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
Далучайцеся да нас