Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ён адкрыў многія імёны і невядомыя старонкі гісторыі

Ён адкрыў многія імёны і невядомыя старонкі гісторыі

17 студзеня 2022, 21:51 Грамадства, Мова, Навука, ТБМ 29
Ён адкрыў многія імёны і невядомыя старонкі гісторыі

У Менску ў Чырвоным касцёле 5 студзеня развітваліся з доктарам філалагічных навук, прафесарам Адамам Мальзісам.

Святую імшу па спачылым шаноўным прафесары Адаме Мальдзісе служыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На святой імшы прысутнічалі вядомыя літаратары, гісторыкі, культуролагі, грамадскія дзеячы, вернікі розных канфесій.

– Адам Мальдзіс самааддана служыў беларускай культуры, пашыраў веды пра гісторыю нашай Бацькаўшчыны і яе слынных дзеячаў, – прамовіў падчас святой імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.- Ён быў католікам,  і як свецкі вернік імкнуўся пашырыць веды пра першаасветніка Францішка Скарыну, пра фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча, назапашваючы інфармацыю пра іх.

– З жыцця пайшоў чалавек, які назаўсёды застанецца ў памяці нашай нацыі і нашага народа, – прамовіў на развітанні былы калега Адама Мальдзіса Уладзімір Георгіевіч Кароткі. – Ён стварыў свой духоўны манумент. Ён адкрыў многія імёны, многія старонкі гісторыі, якія былі недаступныя іншым у сілу чалавечай слабасці, недахопу таленту і працавітасці. Светлая яму памяць!

– Наш брат, шаноўны прафесар Адам Мальдзіс падтрымліваў святароў, ён сябраваў з айцамі Янам Матусевічам і Аляксандрам Надсанам, дапамагаў Чырвонаму касцёлу ў падрыхтоўцы гістарычнай і культурнай інфармацыі, – прамовіў айцец Сергій Гаек.

– Я ведала Адама Іосіфавіча некалькі дзясяткаў гадоў, – падзялілася ўспамінамі куратар бібліятэкі імя А. Міцкевіча Галіна Фёдараўна Івуць. – Спачатку я працавала з ім у Навукова-асветніцкім цэнтры Ф. Скарыны, потым мы працавалі разам у адным кабінеце ў Інстытуце культуры Беларусі ў аддзеле міжнароднай і соцыякультурнай дзейнасці. Для яго гэта было вельмі важна, бо гэта быў працяг працы ў Скарынаўскім цэнтры.

Адам Іосіфавіч быў вельмі руплівым чалавекам, які скардзіўся толькі на адно, што ў сутках толькі 24 гадзіны. Яму не хапала часу. Ён хацеў напісаць свае кнігі, успаміны.

Да яго было шмат хадакоў: прыходзілі людзі па рэцэнзіі, кансультацыі. Гэта быў унікальны чалавек у Беларусі, якога ведаў увесь сусвет. У яго была вельмі добрая памяць, ён памятаў, хто ўзначальвае беларускія суполкі ў Амерыцы, у Вялікабрытаніі, Канадзе і іншых краінах. Ён не гнаўся за зямнымі багаццямі, а ўсё жыццё збіраў багацце духоўнае.”

 

Адам Мальдзіс пахаваны на сваёй малой радзіме, на Астравеччыне.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці
Грамадства

Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці

1 мая 2025, 08:0816
Далучайцеся да нас