Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чым запомніўся лідскім школьнікам Год народнага адзінства

Чым запомніўся лідскім школьнікам Год народнага адзінства

17 студзеня 2022, 21:02 Культура 11
Чым запомніўся лідскім школьнікам Год народнага адзінства

Завяршыўся 2021 год, а разам з ім і Год народнага адзінства ў Беларусі. Гэты год стаў для кожнага жыхара нашай краіны сімвалам павагі да нашых продкаў, сімвалам гонару за нашу багатую на падзеі і асобы гісторыю, сімвалам сяброўства шматнацыянальнай дзяржавы.

Навучэнцы 11 лідскай школы на працягу ўсяго каляндарнага года прымалі актыўны ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства. Вучні суст-ракаліся з цікавымі людзьмі, здзяйснялі незабыўныя экскурсіі па Беларусі, знаёміліся з аб’ектамі гістарычна-культурнай спадчыны, спазнавалі народныя промыслы і рамёствы.

Падводзячы вынікі Года народнага адзінства, дзелячыся ўспамінамі пра самыя запамінальныя падзеі адыходзячага года, вучні 9Б класа вызначылі “Топ-5” самых яркіх мерапрыемстваў.

Першае месца было аддадзена “Алеі адзінства”, якая была закладзена ў двары ўстановы адукацыі. Навучэнцы старэйшых класаў і педагогі дружна 17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў двары школы высадзілі саджанцы туй.

На другім месцы – прэзентацыя кнігі У. Ліхадзедава “17 верасня. Дзень народнага адзінства”. Кніга ўразіла ўсіх сваім каларытам, падборкай фотаздымкаў тых гадоў, калі фарміравалася беларуская дзяржаўнасць.

На трэцім месцы – знаёмства з перыядычнымі факсімільнымі выданнямі Беларусі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя, а таксама з гісторыяй раённага выдання “Лідская газета”, якая за сваю 80-гадовую гісторыю змяніла некалькі назваў “Сцяг працы”, “Уперад”. Пагартаць старонкі газет, прачытаць, аб чым друкавалі шмат гадоў таму – гэта стала ўнікальнай магчымасцю для сучасных дзяцей. Сёння не ў кожным доме можна знайсці такія рарытэтныя экспанаты.

На чацвёртай пазіцыі размясцілася акцыя “За любімую Беларусь”. Кожны ўдзельнік акцыі, якую правялі дзевяцікласнікі, атрымаў у падарунак жаданыя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Замыкае “Топ-5” удзел школьнікаў у рэспубліканскім спартыўна-культурным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу”, які праходзіў вясной, і ўсе ахвочыя прынялі ў ім актыўны ўдзел.

Вучні і педагогі 11 лідскай школы ўпэўнены ў адным: нягледзячы на тое, што Год народнага адзінства падводзіць вынікі, адзінства народа застанецца той асновай, на якой па-ранейшаму будзе  грунтавацца суверэннасць нашай дзяржавы.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 9Б класа

сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2516
Далучайцеся да нас