Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З добрым годам, сябры Беларушчыны

З добрым годам, сябры Беларушчыны

11 студзеня 2022, 21:09 Грамадства 11
З добрым годам, сябры Беларушчыны

Шаноўныя патрыёты Беларусі!

Шаноўныя прыхільнікі і аматары беларускай мовы і Беларускасці ва ўсіх яе праявах!

На вашых экранах новая газета “Наша слова. pdf”. Пакуль не адновіцца папяровае выданне “Нашага слова” электронная газета “Наша слова. pdf” будзе выконваць тыя ж функцыі, друкаваць матэрыялы той жа тэматыкі.

Новая газета будзе адназначна размяшчацца на сайтах  http://nslowa.by/,  http://pawet.net/. З сайтамі http://kamunikat.org/, http://belkiosk.by/ ідуць перамовы.

Матэрыялы з газеты будуць размяшчацца на сайце http://nslowa.by/, у фэйсбуку  https://www. facebook.com/nslowa.by.

Новая газета захоўвае аб’ём, але мяняе фармат. Газета будзе выходзіць у фармаце А-4. Па меркаванні спецыялістаў у электронным друку, у такім фармаце лягчэй чытаць на экране, але ёсць і другая прычына. Мяркуецца раздрукоўка газету на паперу самімі карыстальнікамі. Рашэнне весці папяровую падшыўку газеты ўжо прыняў літаратурны філіял Лідскага гісторыка-мастацкага музея, магчыма, такое ж рашэнне прыме і Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Прынтары фармату А-3 ёсць мала дзе, а фармату А-4 стаяць ледзь не ў кожнага.

Шаноўныя сябры! Я прашу вас не ўпадаць у адчай, не апускаць рукі. Прадаўжайце пісаць і чытаць.

У сённяшнім нумары значная частка матэрыялаў з Ліды. А хацелася б мець і з астатняй Беларусі.

Наступіла новая рэальнасць. Дык што, беларусам у ёй няма месца? Калі каму гэтага і хочацца, то мусім расчараваць і братоў, і суседзяў, беларусы і беларуская мова перажывуць і чарговую хвалю антыбеларускасці, беларусы не пакінуць змаганне за адзіную, святую і дзяржаўную беларускую мову.

Станіслаў Суднік.        

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас