СТУДЗЕНЬ
1 студзеня – 55 гадоў з часу заснавання выдаветва “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” (Менск, 1967 г.).
2 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васько, беларускага паэта, журналіста.
2 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся Ільюшчыца, беларускага паэта.
3 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Гігевіча, пісьменніка.
6 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Адама Станкевіча, беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста, літаратуразнаўца, каталіцкага святара.
8 студзеня – 460 гадоў таму назад нарадзіўся Тамаш Макоўскі (1562 або 1575 – 1630), беларускі картограф, гравёр, друкар.
8 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ігнатавіча Карабана, беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук.
9 студзеня – 125 гадоў з дня нараджэння В.А. Шашалевіча, беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча.
9 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васілевіча, беларускага фалькларыста.
11 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэння Міхася Верацілы, калекцыянера, краязнаўца, мастака, паэта.
14 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння (1942) Веры Вярбы, беларускай паэтэсы, перакладчыцы.
17 студзеня – 290 гадоў з дня нараджэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732-1798), апошняга Вялікага князя літоўскага і караля польскага, мецэната, які нарадзіўся ў Воўчыне Камянецкага раёна, дзе і быў пахаваны.
18 студзеня – 140 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда (1882 – 1951), архітэктара, аднаго з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
20 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча (1892-1938), грамадскага палітычнага дзеяча, літаратара, акадэміка.
20 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Шырмы (1892 – 1978), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, хормайстра, народнага артыста БССР і СССР, Героя Сацыялістычнай працы.
24 студзеня – 225 гадоў з дня нараджэння Цімафея Ліпінскага, беларускага і польскага гісторыка, філолага, краязнаўца, калекцыянера.
31 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Алеся Гурло (1892-1938), паэта.
31 студзеня – 65 гадоў з часу заснавання Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (адкрыты ў 1967 г., Менск).
ЛЮТЫ
2 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння Станіслава Грынкевіча (1902-1945), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, літаратара.
5 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Жылінскага, беларускага журналіста, пісьменніка, гісторыка, кандыдата гістарычных навук.
9 лютага – 475 гадоў з дня нараджэння Крыштафа Радзівіла, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
11 лютага – 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды, беларускага мастака, кампазітара.
12 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Буралкіна, беларускага скульптара.
13 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння Сымона Хурсіка (1902-1972), беларускага пісьменніка.
13 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Барысавіча Карпава (1912-1977), беларускага пісьменніка.
14 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння Алеся Звонака (1907-1996), беларускага паэта.
14 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1937-1987), пісьменніка, крытыка, перакладчыка.
18 лютага – 640 гадоў таму назад гвалтоўна загінуў у Крэўскім замку князь Кейстут, і пачалася 10-гадовая міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам.
20 лютага – 75 гадоў з дня нараджэння (1947) В.Я. Мазынскага, беларускага рэжысёра.
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
21 лютага – 75 гадоў з дня нараджэння М.Я. Фінберга (1947 – 2021), беларускага дырыжора, Народнага артыста Беларусі.
23 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння Станіслава Станкевіча, беларускага культурнага дзеяча, літаратуразнаўца, доктара філалогіі.
25 лютага – 120 гадоў з дня нараджэння Янкі Геніюша (1902-1979), беларускага лекара, бібліяфіла, мужа Ларысы Геніюш.
26 лютага – 85 гадоў з пачатку выдання газеты “ЛіМ” – органа Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1932- 2002 гадах.
Люты – 600 гадоў таму назад у Лідскім замку святкавалі вяселле караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.
САКАВІК
3 сакавіка – 955 гадоў ад першага ўпамінання пра Менск у “Аповесці мінулых гадоў”.
3 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Дар’і Карацінскай, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
4 сакавіка – 240 гадоў з дня нараджэння Казіміра Ельскага (1782, Пухавіцкі р-н – 1867), скульптара, першага прафесара ў Беларусі.
5 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Аўгена Тодаравіча Калубовіча (Каханоўскага, 1912-1987), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, палітычнага дзеяча.
6 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Крукоўскага, мастака – плакатыста.
7 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Тараса Канстанцінавіча Хадкевіча (1912-1975), беларуска-га празаіка, паэта, перакладчыка.
9 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Казлоўскага, беларускага вайскоўца, генерал-лейтэ-нанта.
10 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Ткачова (1942-1992), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук, прафесара.
11 сакавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна (сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920), пісьменніка і дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху.
11 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Іванавіча Гамолкі (1922-1992), беларускага празаіка, паэта, драматурга, перакладчыка.
12 сакавіка – 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Смоліч, беларускага педагога, аўтаркі граматыкі “Зорка” (1918, 7 выданняў).
19 сакавіка – 65 гадоў з дня нараджэння Алеся Астроўскага, беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.
20 сакавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Емяльянава (1952-1995), беларускага паэта.
25 сакавіка – Дзень Волі.
26 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Арабейкі, беларускага паэта.
31 сакавіка – 50 гадоў выдавецтву “Мастацкая літаратура”.
КРАСАВІК
1 красавіка – 160 гадоў з дня нараджэння Адама Багдановіча (1862-1940), беларускага этнографа, бацькі Максіма Багдановіча.
1 красавіка – 150 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Котвіча (1872-1944), філолага-ўсходазнаўца, акадэміка Польскай Акадэміі навук.
1 красавіка – 145 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаркі (1877-1943), бе-ларускага дзяржаўна-палітычнага дзеяча.
2 красавіка – 180 гадоў з дня нараджэння Францішка Нарбута (1842-1892), удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1863-64 гг.
4 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Адама Іосіфвавіча Залескага (1912-2002), беларускага гісторыка, этнографа.
6 красавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Анатоля Дзеркача, беларускага пісьменніка.
6 красавіка – 55 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Хільмановіча, беларускага пісьменніка, журналіста.
10 красавіка – 95 гадоў з дня правядзення ў Гародні з’езду актывістаў Таварыства беларускай школы.
11 красавіка – 95 гадоў з часу прыняцця Канстытуцыі Беларускай ССР (1927 г.).
14 красавіка – 45 гадоў з часу заснавання Музея беларускага народнага мастацтва, філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі (в. Раўбічы, Менскі р-н, 1977, адкрыты 12 снежня 1979 г.).
16 красавіка – 190 гадоў з дня нараджэння Альфрэда Ромера (1832-1897), жывапісца, мастацтвазнаўца, этнографа.
19 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Леаніда Януаравіча Прокшы (1912-1994), беларускага празаіка.
26 красавіка – 160 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Арлоўскага (1862-1913, беларускага гісторыка, педагога, краязнаўца.
27 красавіка – 65 гадоў таму назад адкрыты ў мяст. Астрына (Шчучынскі р-н) помнік Цётцы.
Красавік. 35 гадоў з часу стварэння Беларускага фонду культуры (БФК) (Менск, 1987 г.).
ТРАВЕНЬ
2 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Будніка, беларускага педагога, краязнаўца.
3 траўня – 300 гадоў з дня нараджэння Станіслава Радзівіла (1722-1787), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
3 траўня – 140 гадоў з дня нараджэння А.А. Грыневіча (1877-1937), фалькларыста, педагога, выдаўца, кампазітара.
6 траўня – 220 гадоў з дня нараджэння Станіслава Горскага, беларускага батаніка, прафесара.
15 траўня – 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка (сапр. Голуб), акцёра, мастака, першага народнага артыста Беларусі.
15 траўня – 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іверса (1912-1999), беларускага паэта.
20 траўня – 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы (сапр. Плашчынскі І.П., 1902-1964), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка.
21 траўня – 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Вінара (1912-1977), беларускага педагога, краязнаўца, стваральніка музея ў Любчанскай СШ (Наваградскі р-н).
22 траўня – 60 гадоў таму пушчаны першы на Беларусі атамны рэактар у пасёлку Сосны пад Менскам.
27 траўня – 90 гадоў з часу ўтварэння Саюза беларускіх пісьменнікаў (1932 г.)
27 траўня – 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Біча (1937-1999), доктара гістарычных навук.
30 траўня – 95 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля, гісторыка, грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ерку.
30 траўня – 80 гадоў таму (1942 г.) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага створаны Цэнтра-льны штаб партызанскага руху на чале з П.К. Панамарэнкам.
ЧЭРВЕНЬ
1 чэрвеня – 150 гадоў з дня нараджэння Пятра Когана (1872-1932), літаратуразнаўца, педагога, прафесара.
6 чэрвеня – 320 гадоў з дня нараджэння Міхала Казіміра Радзівіла “Рыбанькі” (1702-1762), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната.
7 чэрвеня – 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Навумавіча Герчыка (1832-2008), беларускага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка.
8 чэрвеня – 55 гадоў з часу заснавання Клічаўскага краязнаўчага музея (1967, адкрыты 10 чэрвеня 1969 г.).
18 чэрвеня – 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Аляксандараўны Барташэвіч, фалькларысткі.
19 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля (1912-1991), беларускага пісьменніка, педагога, праваслаўнага святара.
30 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэння Галіны Войцік, беларускага і літоўскага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
ЛІПЕНЬ
2 ліпеня – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Гардзеева, беларускага гісторыка ў Польшчы, доктара гісторыі, прафесара.
4 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння Ганны Сурмач, беларускага гісторыка, грамадска-культурнага дзеяча на эміграцыі.
7 ліпеня – 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942), Народнага паэта Беларусі.
7 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала (1887-1985), мастака.
7 ліпеня – 45 гадоў з часу заснавання Музея старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ (Менск, 1977 г., адкрыты 15 траўня 1979 г.).
9 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Адамавіча Астрэйкі (1912-1937), беларускага паэта.
10 ліпеня – 85 гадоў з дня нараджэння Міколы Капыловіча (1937-2002), беларускага пісьменніка.
10 ліпеня – 50 гадоў з часу адкрыцця Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна.
11 ліпеня – 65 гадоў з часу заснавання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН.
12 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Маркоўскага (1912-1990), беларускага гісто-рыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, рэктара Гарадзенскага педінстытута ў 1955-73 гг.
22 ліпеня – 160 гадоў з дня нараджэння Марыі Магдалены Элізы Бутаўт-Андрайковіч (1852-1933), беларускага жывапісца.
25 ліпеня – 90 гадоў з дня наражэння Змітра Смольскага, кампазітара, народнага артыста Беларусі.
25 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мілінкевіча, беларускага фізіка, палітыка, кандыдата фізічна-матэматычных навук, дацэнта, грамадскага дзеяча.
28 ліпеня – 210 гадоў з дня нараджэння Юзафа Крашэўскага (1812-1887), пісьменніка, гісторыка, грамадскага дзеяча.
28 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння Віктара Бенядзіктавіча Вальтара (1902-1931), беларускага пісьменніка.
29 ліпеня – 35 гадоў з часу заснавання Наваградскага гістарычна-краязнаўчага музея (1987, адкрыты 11 верасня 1992 г.).
30 ліпеня – 40 гадоў з часу заснавання Вілейскага гістарычна-краязнаўчага музея (1982, адкрыты 7 траўня 1985 г.).
31 ліпеня – 220 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802-1889), геолага, мінеролага, даследчыка Чылі, аўтара мемуараў.
ЖНІВЕНЬ
2 жніўня – 90 гадоў таму назад у СССР уведзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя, а ў снежні створаны першыя школы-дзесяцігодкі ў БССР.
5 жніўня – 75 гадоў з дня нараджэння Віталя Скалабана, беларускага гісторыка, культуролага, архівіста, кандыдата гістарычных навук.
7 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса (1932, Астравецкі р-н), літаратуразнаўца, празаіка, грамадскага дзеяча, доктара філалагічных навук.
8 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Дзмітрыевіча Чарнышэвіча (1912-1967), беларускага пісьменніка.
9 жніўня – 55 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Клімовіча, беларускага пісьменніка.
17 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Вярэніча, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
19 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Анішчыка (1912-2007), беларускага пісьменніка, краязнаўца.
19 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Барыса Міхайлавіча Мікуліча (1912-1954), беларускага празаіка, крытыка.
25 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння Пятруся Міхайлавіча Макаля (1932-1996), паэта, драматурга.
26 жніўня – 130 гадоў з дня нараджэння Сымона Якубчыка (1892-1938), беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук.
27 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Іванавіча Махнача (1922-2001), беларускага драматурга, празаіка, публіцыста.
31 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Ула-дзіміра Міхайлавіча Шыціка (1922-2000), беларус-кага празаіка.
ВЕРАСЕНЬ
1 верасня – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Басюка, беларускага гісторыка, правазнаўца, доктара гістарычных навук, прафесара.
2 верасня – 55 гадоў з дня нараджэння Марыны Калацэй, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук.
6 верасня – 230 гадоў з дня народзінаў Івана Грыгаровіча (1792-1862), археографа, гісторыка, краязнаўца, пісьменніка.
7 верасня – 190 гадоў з дня нараджэння Людвіка Нарбута (1832 – 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.
16 верасня – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Масла, паэтэсы.
17 верасня – 110 гадоў з дня народзінаў Максіма Танка (сапр. Скурко Яўген Іванавіч, 1912-1995), Народнага паэта Беларусі.
17 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка (1922-1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.
19 верасня – 55 гадоў з часу заснавання Нацыянальнага Полацкага гістарычна-культурнага музея-запаведніка.
20 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння Карла Гутшміта, нямецкага беларусіста.
20 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Каўкі (1937), маскоўскага гісторыка, літаратуразнаўца.
22 верасня – 50 гадоў з часу заснавання Коласаўскага заказніка ў Стаўбцоўскім р-не.
23 верасня – 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Васілёнка (1902-1982), беларускага літаратуразнаўца, фалькларыста.
26 верасня – Еўрапейскі дзень моў.
27 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння Сяргея Барана (1892-1937), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, педагога.
27 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхнюка, беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук.
28 верасня – 70 гадоў з дня заснавання Ашмянскага раённага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча.
30 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (сапр. Сівіцкая Л.А., 1892-1991), беларускай грамадска-культурнай дзяячкі, пісьменніцы.
КАСТРЫЧНІК
1 кастрычніка – 410 гадоў з дня нараджэння Яна Антонія Храпавіцкага (1612-1685), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай.
1 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Кушнера, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук.
3 кастрычніка – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Дуброўскага, беларускага паэта.
3 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Навумовіча (1922-2004), беларускага грамадска-культурнага дзеяча на эміграцыі, мастака.
7 кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння Юрыя Жывіцы (сапр. Попка, 1912-1990), беларускага журналіста, пісьменніка, грамадскага дзеяча на эміграцыі.
7 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Пташнікава, пісьменніка.
8 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Кернажыцкага (1902-1942), беларускага гісторыка.
9 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Калесніка (1932-1979), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка.
10 кастрычніка – 65 гадоў з дня нараджэння Тамары Вяршыцкай, беларускага музеязнаўца.
11 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння Яна Тарчэўскага (1882-1929), дзеяча вызвольнага і культурнага руху Беларусі.
13 кастрычніка – 175 гадоў з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча (1847-1928), гаспадарчага і палітычнага дзеяча Беларусі.
15 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Царук, беларускага музеязнаўца.
20 кастрычніка – 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Тарасевіча (1892-1978), беларускага культурнага дзеяча на эміграцыі, каталіцкага духоўніка, доктара тэалогіі.
20 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба (1947 -2020), беларускага паэта.
25 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Разенфельда (1872-?), беларускага фалькларыста і этнографа.
29-30 кастрычніка – 85 гадоў з часу масавых расстрэлаў прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі ў Менску.
31 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Коўкеля (1942-2009), беларускага гісторыка, кан-дыдата гістарычных навук, прафесара.
Кастрычнік – 45 га-доў з часу адкрыцця філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы (з 11 кастрычніка 1978 г. – Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” ).
ЛІСТАПАД
1 лістапада – 390 гадоў з часу ўтварэння Магілёўскай праваслаўнай епархіі.
1 лістапада – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Троські, дзеяча нацыянальна-культурнага руху ў БССР.
1 лістапада – 25 гадоў таму назад у Лідзе выйшаў 1-шы нумар адноўленай газеты “Наша слова”.
3 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956), Народнага пісьменніка Беларусі, вучонага, акадэміка НАН Беларусі.
4 лістапада – 135 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (сапр. Зміцера Хведаравіча Жылуновіча, 1887-1937), пісьменніка, акадэміка НАН Беларусі, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча БССР.
6 лістапада – 280 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Саковіча (1742-1787?), паэта, перакладчыка, педагога.
6 лістапада – 35 гадоў з часу заснавання Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Менск, 1987, адкрыты ў лістападзе 1991 г.)
11 лістапада – 65 гадоў з дня нараджэння Людмілы Смольскай, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
11 лістапада – 30 гадоў назад устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам, заснавана Апостальская нунцыятура ў Беларусі.
13 лістапада – Дзень беларускай школы.
14 лістапада – 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812-1891?), беларускага паэта.
15 лістапада – 90 гадоў з часу стварэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Менск, 1932).
15 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння (1947) А.І. Ярмоленкі, Народнага артыста Беларусі.
15 лістапада – 55 гадоў з часу заснавання Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
16 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы, пісьмен-ніка, перакладчыка.
21 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння К.І. Гурскага (1907-1943), беларускага мовазнаўца.
25 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння Яўгена Мацвеевіча Замерфельда (1912-1980), беларускага паэта, крытыка, педагога.
26 лістапада – 185 гадоў з дня нараджэння Міхала Эльвіра Андрыёлі (1837-1893), мастака, удзельніка паўстання 1863 года.
26 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння М.А. Скрыпкі (1907-1991), беларускага паэта-сатырыка, празаіка, драматурга.
Лістапад – 60 гадоў з часу заснавання Дзяржаўнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Г.І. Цітовіча (з 1986 носіць імя Г.І. Цітовіча).
СНЕЖАНЬ
2 снежня – 400 гадоў з дня нараджэння Януша Радзівіла (1612-1655), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
3 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль, паэтэсы.
4 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Русецкага (сапр. Бурдзялёў, 1912-2000), беларускага паэта, перакладчыка.
10 снежня – 170 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шукевіча (1852-1919), беларускага археолага, этнографа.
18 снежня – 105 гадоў таму назад пачаўся Першы ўсебеларускі кангрэс.
20 снежня – 90 гадоў таму прынята пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб’яўленні Беларускай ССР краінай суцэльнай пісьменнасці” (1932 г.).
26 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Гніламёдава, крытыка, літаратуразнаўца, акад. НАН Беларусі.
26 снежня – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Талерчыка, беларускага краязнаўца.
27 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Кузьміча Сіўцова (1922-1959), беларускага празаіка, крытыка.
31 снежня – 220 гадоў з дня нараджэння Максімільяна Станіслава Рылы (1802-1848), беларускага філосафа, археолага, усходазнаўца, каталіцкага рэлігійнага дзеяча.
Снежань – 50 гадоў з часу заснавання гістарычна-археалагічнага запаведніка ў Заслаўі (з 1986 г. – Дзярж. гіст.-культурны запаведнік “Заслаўе”).
У 2022 годзе:
1160 гадоў з часу заснавання Полацка (862 г.).
990 гадоў таму назад адбыўся паход гарадзенскага князя Усяслава Давыдавіча на паселішчы занёманскай Літвы.
955 гадоў таму назад (1067) адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыслававіча.
920 гадоў з дня нараджэння Ефрасінні Полацкай.
650 гадоў таму назад Гарадзенскі полк перамог у баі войска крыжацкага ордэна пад камандай Шындэкопфа.
590 гадоў таму назад в. Цырын (Карэліцкі р-н) упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах.
550 гадоў таму назад у Варнянах (Астравецкі р-н) пабудаваны касцёл, фундаваны Марыяй Сангайлай.
530 гадоў таму назад мяст. Воўпа (Ваўкавыскі р-н) упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах.
500 гадоў з часу стварэння (1522) Францішкам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кніжыцы”.
490 гадоў таму назад пабудавана з дрэва Свята-Мікалаеўская царква ў мяст. Юрацішкі (Іўеўскі р-н), адноўлена ў 1840 г.
480 гадоў таму назад пабудаваны драўляны касцёл у мяст. Індура (Гарадзенскі р-н), фундаваны Іванам Давойнам.
475 гадоў з дня нараджэння Мацея Стрыйкоўскага.
460 гадоў таму назад в. Ятра (Наваградскі р-н) атрымала прывілей караля і вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста на права адкрываць корчмы, ладзіць кірмашы і гандлі.
420 гадоў таму назад в. Валеўка (Наваградскі р-н) упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах.
410 гадоў таму назад пабудаваны кальвінскі збор у мяст. Жодзішкі (Смаргонскі р-н).
400 гадоў таму назад заснаваны кляштар аўгусцінцаў у мяст. Міхалішкі (Астравецкі р-н).
400 гадоў таму назад у Гародні была заснавана калегія езуітаў.
400 гадоў таму назад пабудаваны драўляны касцёл у в. Забалаць (Воранаўскі р-н).
380 гадоў таму назад Жыровічы (Слонімскі р-н) атрымалі статус мястэчка.
360 гадоў таму назад заснаваны касцёл св. Міхаіла Арханёла ў мяст. Міхалішкі (Астравецкі р-н), фундаваны Я. Брастоўскім.
330 гадоў таму назад пабудавана ўніяцкая царква Барунскага кляштара (Ашмянскі р-н), якая пазней неаднаразова перараблялася.
240 гадоў таму назад пабудаваны ў мяст. Лунна (Мастоўскі р-н) касцёл, рэканструяваны ў 1895 г.
220 гадоў таму назад пачата будаўніцтва сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залессе (Смаргонскі р-н).
210 гадоў таму назад пабудаваны мураваны касцёл у мяст. Забалаць (Воранаўскі р-н), фундаваны Л. Тышкевічам.
125 гадоў таму назад пабудавана ў в. Войневічы (Дзятлаўскі р-н) Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў стылі беларускага народнага дойлідства.
115 гадоў таму назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.).
90 гадоў з часу заснавання Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі (Менск, 1932 г.)
85 гадоў з часу стварэння Беларускай дзяржаўнай філармоніі (Менск, 1937).