Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:23 Выданні, ТБМ 26
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

У Гародні выйшаў з друку Гарадзенскі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год. Каляндар з’явіўся, дзякуючы прафесару і пісьменніку з Гародні Аляксею Пяткевічу, а таксама пісьменніку і рэдактару газеты “Наша слова” з Ліды Станіславу Судніку. Гэта яны на працягу ўжо 13 гадоў выдаюць падобны настольны каляндар, якім не можа пахваліцца ніводная вобласць Беларусі. У календары, як і раней, пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі. У наступным годзе юбілеі прыпадаюць у гісторыка Уладзіміра Адамушкі, паэта з Ліды Уладзіміра Васько, хормайстра Рыгора Шырмы, публіцыста Янкі Жамойціна, журналіста Мікалая Дзелянкоўскага, мастака Напалеона Орды, харэографа Янкі Хвораста, скульптара Івана Міско, лекара і бібліяфіла Янкі Геніюша, скульптара Геніка Лойкі, пісьменніка Алеся Гаруна, гісторыка Міхася Ткачова, этнографа Адама Багда-новіча, палітыка Васіля Захаркі, канцлера Льва Сапегі, фалькларыста Антона Грыневіча, народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, грамадска-культурнай дзеячкі Зоські Верас, пісьменніка Уладзіміра Калесніка, этнографа, мінеролага і геолага Ігната Дамейкі, паэта Петруся Макаля, паэтаў Васіля і Анатоля Дэбішаў, гісторыка Сяргея Піваварчыка, літаратуразнаўца Адама Мальдзіса, паэта Юркі Голуба і многіх іншых асобаў. Каляндар Аляксея Пяткевіча і Станіслава Судніка з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гарадзенскага краязнаўства, паколькі нацэльвае краязнаўцаў Гарадзеншчыны на працу па пэўных датах і з пэўнымі людзьмі, якія адзначаны ў календары.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5433
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас