Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі новы ўрад

Навіны Германіі. У Германіі новы ўрад

21 снежня 2021, 20:01 У свеце 34
Навіны Германіі. У Германіі новы ўрад

Згодна з артыкулам 63 Канстытуцыі ФРГ, канцлера па выніках парламенцкіх выбараў абірае парламент – Бундэстаг – і прапануе на зацвярджэнне Федэральнаму прэзідэнту. Абіраецца той, хто набярэ большасць галасоў дэпутатаў – не менш за 369. Шольц атрымаў перамогу дзякуючы падтрымцы не толькі з боку ўласнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), але і з боку Зялёных і Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП). Менавіта гэтыя тры палітычныя сілы ўтвараюць новую кіроўную кааліцыю ў ФРГ.

Олаф Шольц стаў дзявятым па ліку канцлерам Германіі. Палітык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Оснабруку, вывучаў юрыспрудэнцыю, праходзіў альтэрнатыўную вайсковую службу і працаваў адвакатам. Шольц двойчы быў дэпутатам Бундэстагу – з 1998 па 2001 год і з 2002 па 2011 год. З 2007 па 2009 год ён займаў пасаду міністра працы ва ўрадзе ФРГ, з 2011 па 2018 год быў першым бургамістрам Гамбурга, а з сакавіка 2018 года кіраваў міністэрствам фінансаў ФРГ і адначасова займаў пасаду віца-канцлера.

Упершыню за 16 гадоў Германіяй будзе кіраваць мужчына. Аднак у новым нямецкім урадзе будзе рэкордная колькасць жанчын-міністраў – 8 (палова ад агульнай колькасці), піша NYT.

Пасады міністра абароны і замежных спраў занялі Крысцін Ламбрэхт і Аналена Бербок. Акрамя таго, на пасаду міністра ўнутраных спраў прызначылі Нэнсі Фэзер. Таксама жанчыны занялі пасады міністра адукацыі (Бяцціна Старк-Ватцынгер), міністра навакольнага асяроддзя (Штэфі Лемке) і міністра па справах сям’і (Эн Шпігель). Міністрам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця стала Свення Шульцэ, а міністрам будаўніцтва – Клара Гейвіц.

Аналена Бербок, новы міністр замежных спраў, гучна заявіла пра свой намер заняць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да аўтарытарных Расіі і Кітая. Новы міністр унутраных спраў Нэнсі Фэзер паабяцала “змагацца з самай вялікай пагрозай, з якой у цяперашні час сутыкаецца ліберальная дэмакратыя: ультраправы экстрэмізм”. Крысцін Ламбрэхт паабяцала палепшыць аснашчэнне нямецкіх войскаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас