Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мастак і яго майстэрня (Да 90-годдзя з дня нараджэння У. С. Мурахвера)

Мастак і яго майстэрня (Да 90-годдзя з дня нараджэння У. С. Мурахвера)

15 снежня 2021, 21:32 Культура 22
Мастак і яго майстэрня (Да 90-годдзя з дня нараджэння У. С. Мурахвера)

“…на даху добра мне,

Там лепш, чым пры акне

І ёсць куды глядзець,

Ад стромы дыхаецца ледзь.

Як шкода, што ніводны

Мастак падаць не згодны

Адценні ўздыху,

                           што перакрочыў Рубікон.”

Д. Лецка, сцэнарыст.

 

Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер быў унікальным, адважным і вольным мастаком. Яго адрознівалі імкненне да мастацкага эксперыменту ў шкле, графіцы, жывапісе, кераміцы і глыбокая ўнутраная культура.

Велізарны прафесійны досвед, неверагодны творчы патэнцыял, найшырокая эрудыцыя, адвостранае майстэрства – маштаб таленту Уладзіміра Сямёнавіча вялікі. Без сумневу, мастак увайшоў у гісторыю мастацкага шкла Беларусі, як ключавая постаць. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член Саюза мастакоў Беларусі, Ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў. Ён ніколі не пышыўся званнямі, быў іранічны, адкрыты, уважлівы да навакольнага свету, да сваіх калегаў, да майстроў і мастакоў-пачаткоўцаў, якіх заўсёды імкнуўся зразумець і падтрымаць. 

Уладзімір Сямёнавіч быў вялікім сябрам Лідскага гістарычна – мастацкага музея на працягу многіх гадоў. Выхад на заслужаны адпачынак дазволіў яму часцей бываць у нас у музеі, удзельнічаць у асветніцкіх праграмах, тэматычных мерапрыемствах, прэзентацыях выстаў.

Мы невымоўна ўдзячныя Уладзіміру Сямёнавічу Мурахверу і яго сям’і за рашэнне перадаць нашаму музею сціплую і ў той жа час НЕАЦЭННУЮ маёмасць яго кватэры – майстэрні ў г. Бярозаўцы Лідскага раёна ў перыяд, калі ён перастаў у майстэрні мець патрэбу.

Куратар выставы паспрабавала ства-рыць сучасную выставу – канцэпт, народжа-ную з атмасферы майстэрні і працоўных матэрыялаў, якія рэальна знаходзіліся ў ёй. Мэбля, прадметы побыту, мастацкія матэ-рыялы, фотаархіў, эцюды, эскізы, замалёўкі дапамогуць уявіць атмасферу месца. Гэта магчымасць быць госцем мастацкага су-свету, імя якому – Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер, і зразумець спакойную, мерную і паспяховую творчасць нашага земляка.

5 снежня яму споўнілася б 90 гадоў. Маёмасць яго мастацкай майстэрні захоўваецца ў нас ужо 5 гадоў. Усё ад пышнай мантыі акадэміка да дробязяў. Кожны скарыстаны цюбік фарбы, выпадковая цыдулка, кантрамарка на канцэрт і ўсё, што ў майстэрні было пакінута мастаком, гэтыя гады знаходзілася ў асобным памяшканні, працоўная назва якога было – стылізаваная майстэрня.

І гэты перыяд заставалася няздзейсненай просьба самога мастака. Ён, даючы згоду на перавоз маёмасці майстэрні ў музей, асабіста пакінуў рэкамендацыі ў выглядзе накідаў, якім ён бачыць памяшканне майстэрні. Яго пажаданне ўдалося ажыццявіць толькі цяпер. Была распрацавана канцэпцыя месца з улікам усіх пажаданняў дарыльніка. Насуперак узросту, Уладзімір Сямёнавіч быў вельмі сучасным чалавекам. У пацверджанне нагадаю пра аўтарскія задумы і яго апошніх творчых працах у шкле “Незнаёмкі”, “Дон Кіхот”. Яны авангардныя.

Мастак разумеў, што ён перадае свае рэчы ў музей, і бачыў іх захоўванне ў прасторы шкляной вітрыны. Так у музеі будзе захоўвацца яго творчая спадчына і светлая памяць.

Думаю, прастора атрымалася сучаснай і спадабаецца наведвальнікам музея. Амаль нябачная грань аддзяляе наведвальніка ад побытавых прадметаў майстэрні. Тым не менш яе “дзверы” можна расчыніць, разглядаючы прадметы. Але пры гэтым, куратар не ставіла сваёй мэтай адкрыць заслону таямніцы творчага працэсу, які звычайна адбываецца ў майстэрні. Гэта магчымасць толькі спыніцца на парозе, успомніць нашага таленавітага земляка.

Мноства эскізаў і эцюдаў адлічбаваны, згрупаваны па тэмах і іх можна разглядаць на экране. На пярэдняй частцы вітрыны мы бачым цытаты, якія абраны з запісных кішэнных кніжак мастака і адтуль жа многія графічныя тэматычныя накіды, партрэтныя замалёўкі.

 “Мір увайшоўшаму” – так назваў Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер сваю працу са шкла, якая прынесла яму залаты медаль адной з міжнародных выстаў і стала знакавай у яго творчасці. Пажадаем і мы ад імя аўтара міру і дабра ўсім, хто наведае выставу – канцэпт “Мастак і яго майстэрня”. Яна будзе працаваць у музеі на сталай аснове.

Куратар экспазіцыі – канцэпта

ст. навуковы супрацоўнік музея

Т. Нікіфарава.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5418
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Мова

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:3216
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас